500 долараў для культуры

Начальніца Аршанскага аддзела культуры паставіла задачу — зрабіць заробкі не менш за 500 долараў на месяц і дала парады, як гэта можна зрабіць.

27 жніўня ў Оршы прайшоў сход работнікаў культуры. Такія сходы робяцца штогадова па сканчэнні лета, каб абмеркаваць планы і задачы на бліжэйшую будучыню.

Сярод іншага ўсім дырэктарам арганізацыяў была пастаўлена наступная задача: “заробак работнікаў культуры мусіць скласці не меньш за 500 даляраў”. Такая лічба выклікала лёгкі смех у залі.

Варыянт, як зрабіць такі заробак у бюджэтнай сферы, у якой заўсёды адчуваецца недахоп фінансавання, прапанавала сама ж начальніца — кожнага работніка паставіць на дзве стаўкі.
На сённяшні дзень работнікі культуры, працуючы на паўтары стаўкі і маючы стаж, катэгорыі і розныя іншыя надбаўкі, атрымліваюць крыху больш за 200 долараў. Таму, зразумела, што 500 долараў, абяцаныя некалі прэзідэнтам, для супрацоўнікаў устаноў культуры так і застануцца абяцаннем.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ