А я лягу-прылягу край гасцінца старога

Адпачынак на праезджай частцы каштаваў жыцця 44-гадоваму жыхару вёскі Бялевічы. 6 верасня блізу паўночы каля вёскі Квачы Глыбоцкага раёна на ляжачага на дарозе мужчыну наехаў грузавік “МАЗ”.

Кіроўца, пераехаўшы чалавека, не спыніўся і ўцёк з месца ДТЗ. Аднак, дзякуючы аператыўна-выукавым мерапрыемствам, было ўстанўлена, што наезд здзейсніў ураджнец Казахстана, які жыве ва Ўшацкім раёне.

Як паведамляе прэсс-служба УДАІ МУС, пацяперпелы быў абазначаны флікерамі.

Нагадаем, што ў студзені ў Пастаўскім раёне грамадзянін літвы задавіў пенсіянера, які таксама ляжаў на дарозе.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ