Крапівеньскі фэст прайшоў

Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі не дапусціць удзельнікаў мерапрыемства на месца правядзення, але частка людзей змагла прабрацца абыходнымі шляхамі.

Некаторыя ўдзельнікі прайшлі на поле яшчэ раніцай, каб адсочваць сітуацыю і каардынаваць ізбор іншых. Пасля абеду поле, на якім мусіў адбыцца фэст было перакрыта супрацоўнікамі міліцыі. Удзоўж трасы Орша-Дуброўна курсавалі некалькі міліцэйскіх машынаў і шмат “цывільных” аўтамабіляў з супрацоўнікамі міліцыі. Першыя затрыманні пачаліся каля 17-ай гадзіны вечарамі. Затрымалі некалькі чалавек, якія праз палі змаглі прайсці да вёскі Гацькаўшчына і каля памятнага крыжа правесці невялікі малебен у гонар загінулых у бітве.

Затрыманым не тлумачылі прычынаў, не складалі пратаколаў. Іншагародніх адвозілі на чыгуначны вакзал і пад наглядамі супрацоўнікаў міліцыі на траспарце саджалі ў цягнікі. Аршанцаў завозілі ў РАУС і пасля праверкі дакумантаў адпускалі.

Магчымага кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва пасля затрымання адвезлі ў Дубровеньскі РАУС, дзе склалі пратакол пра парушэнне правілаў дарожнага руху. Спадар Рыгор не прызнаў свайго парушэння і склаў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

У выніку міліцэйскай аперацыі было затрымана агулам каля 30 чалавек. Але большасць людзей змаглі патрапіць на альтэрнатыўнае месца правядзення імпрэзы і адсвяткаваць гадавіну Аршанскай бітвы. Праўда, групы “прарваўшыхся” былі не скаарынаваныя і таму людзі сфармавалі некалькі розных пляцовак па 10 -20 чалавек на кожнай.

Раніцай на адно з месцаў дабраўся затрыманы раней бард Андрэй Мельнікаў, які разам з іншымі людзьмі рушыў на перакрытае раней поле каля вёскі Гацькаўшчына.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ