У Расонах адчыніўся новы касцёл

18 верасня Каталіцкі Касцёл на Віцебшчыне святкаваў радасную падзею. У Расонах з’явілася новая святыня. Яна паўстала дзякуючы намаганням вернікаў і пробашча парафіі ксяндза Вячаслава Барка. Дзесят няпростых год спатрэбілася, каб у раённым цэнтры з’явіўся прыгожы храм.
У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

Расоншчына зведала на сабе пераслед ваяўнічага атэізму ў гады савецкай улады. Быў збураны касцёл у Горбачаве. Ганенні зведалі, як праваслаўныя, так і католікі, якіх на пачатку 20 стагоддзя ў раёне жыло каля чатырох тысяч.

У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій КонсэкУ Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

Сёння беларускае грамадства развіваецца ў рэлігійнай свабодзе. Доказам шчырай веры і рэлігійнага жыцця расонцаў з’яўляецца новы касцёл. У ім будуць спраўляцца набажэнствы і раздавацца Сакрамэнты. Расонскі храм ужо сёння – месца спаткання чалавека з жывым Богам.
Яшчэ працягваюцца працы па аздабленні святыні, але ўжо можна захапляцца прыгожымі роспісамі на сценах. На адной фрэсцы пачэснае месца адведзенае і святой Еўфрасінні Полацкай, Асветніцы зямлі беларускай. Касцёл новы, але ўнутраным убранствам сведчыць і пра былое. Унутры змешчаны крыж з вежы старога касцёла, у кладцы замураваная цэгла са знішчанай святыні.

У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

Абрад пасвячэння здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Паводле старой традыцыі былі асвечаныя святой вадой сцены касцёла. Адбыўся таксама абрад памазання святым алеем алтара і сцен. Алей у хрысціянскай традыцыі ўжываецца для асаблівага прысвячэння чалавека, рэчы, ці будынка на Божую ўласнасць. Ён выкарыстоўваецца падчас святарскіх пасвячэнняў, сакрамэнту канфірмацыі і як бачым у момант кансэкрацыі храма.

У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

Каб падкрэсліць асаблівае прызначэнне алтара для малітвы, на яго ставіцца запаленае кадзіла. Дым і водар ладана абазначае пакорныя людскія малітвы, якія будуць узносіцца з гэтага святога месца.

У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

На расонскае свята прыехала шмат святароў, манахінь і вернікаў з розных куткоў Беларусі. Урачыстасць упрыгожвалі спевам маладыя католікі з Браслава, а таксама музычны гурт з Полацка.
Біскуп Уладзіслаў за адданую працу ў парафіі ўзнагародзіў кс. Вячаслава Барка тытулам Катэдральнага Каноніка. Кс. Вячаслаў выразіў вялікую радасць з нагоды кансэкрацыі касцёла, а таксама запрасіў ахвотных у пілігрымку па святых месцах Еўропы.

У Расонах адчыніўся новы касцёл. Фота: брат Карнэлій Консэк

Кс. Вячаслаў – арганізатар шматлікіх такіх пілігрымак. Зацікаўленыя могуць знайсці інфармацыю на сайце piligrymka.by.

8 кастрычніка жыхары Віцебскай вобласці змогуць паглядзець перадачу "Вытокі" на канале ЛАД. Перадача падрыхтавана тэлекампаніяй "Віцебск" і цалкам прысвечаная святочным падзеям у Расонах. Трансляцыя адбудзецца ў 18.15. Пазней такая магчымасць з'явіцца ва ўсіх карыстальнікаў Сеціва. Перадачу можна будзе паглядзець на партале catholic.by.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ