У “Ляльцы” ўзнагародзілі лепшых артыстаў мінулага творчага сезону

У Беларускім тэатры “Лялька” 3 кастрычніка, у дзень урачыстага адкрыцця новага, 25-га, тэатральнага сезона, пасля прэм’еры спектакля “Дэкамерон”, адбылося ўзнагароджанне лепшых артыстаў сезона папярэдняга.
Беларускім тэатры “Лялька”. Прэм’ера спектакля “Дэкамерон”. Фота Сержука Серабро

Уручэнне дыпломаў і памятных падарункаў лепшым артыстам адбываецца ў “Ляльцы” штогод. Вызначаюцца яны таемным галасаваннем, у якім удзельнічае ўся трупа. Па выніках 24-га сезона калегі найбольш высока ацанілі творчую працу трох артыстаў – Аляксандра Маханькова (стаў лепшым у намінацыі “Лепшая мужчынская роля” за ролю Аўтара ў спектаклі “Дэкамерон”), Вольгі Маханьковай (“Лепшая жаночая роля” за вобраз Нінэты ў “Дэкамероне”) і Валерыя Зімніцкага (“Дэбют сезона” за ролю Джавані ў “Дэкамероне”). Для Валерыя, выпускніка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, 24-ты сезон быў першым у ягоным творчым жыцці.

Беларускім тэатры “Лялька”. Прэм’ера спектакля “Дэкамерон”. Фота Сержука Серабро

Цырымонію ўзнагароджання правялі мастацкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Віктар Клімчук і загадчыца ліатратурнай часткі Людміла Сіманёнак.

Беларускім тэатры “Лялька”. Прэм’ера спектакля “Дэкамерон”. Фота Сержука Серабро

Усяго ў трупе “Лялькі” 16 артыстаў. Для двух з іх – Сяргея Талкача і Марыны Нікіцінай – сёлетні сезон стане дэбютным.

Беларускім тэатры “Лялька”. Прэм’ера спектакля “Дэкамерон”. Фота Сержука Серабро

Аляксандр Маханькў стаў лепшым у намінацыі “Лепшая мужчынская роля” за ролю Аўтара ў спектаклі “Дэкамерон”. Фота Сержука Серабро

Вольга Маханькова - “Лепшая жаночая роля” за вобраз Нінэты ў “Дэкамероне”. Фота Сержука Серабро

Валерый Зімніцкі - “Дэбют сезона” за ролю Джавані ў “Дэкамероне”. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ