У Віцебску пройдзе другі этап Кубка Беларусі па баскетболе

У пятніцу, 8 кастрычніка, у Віцебскім цэнтральным спартовым комплексе пачнецца другі этап розыгрышу XIV Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчын. У спаборніцтве бяруць удзел чатыры клубы: БК “Лакаматыў-КіС”(Віцебск), БК “Мінск-2006”, БК “Сож” (Гомель), БК “Барысфен” (Магілёў).

Каманды правядуць гульні па аднакругавой сістэме. Дружыны, якія зоймуць першае і другое месцы, пройдуць у трэці, заключны этап, у якім вызначацца фіналісты і каманды, якія пазмагаюцца за трэцяе месца.

Каляндар гульняў

8 кастрычніка
16.30 “Мінск-2006” – “Сож”
18.30 “Лакаматыў-КіС” – “Барысфен”

9 кастрычніка
12.00 “Мінск-2006” – “Барысфен”
14.00 “Лакаматыў-КіС” – “Сож”

10 кастрычніка
12.00 “Сож”– “Барысфен”
14.00 “Лакаматыў-КіС” – “Мінск-2006”

Паралельна з 8 па 10 кастрычніка ў Асіповічах у падгрупе “Б” баскетбольныя клубы “Асіповічы”, “ Гродна-93”, “Віталюр” (Мінская вобласць), “Мінск-2006-2” таксама аспрэчаць пуцёўкі у заключную стадыю “Фінал чатырох”, які папярэдне пройдзе ў снежні.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць