ХК ”Віцебск” паціху ўзняўся ўверх

Чатыры туры запар “мядзведзі”без зрухаў займалі 9-ты радок турнірнай табліцы. У чатырох матчах другога круга “Віцебск” даводзіў гульню да овертайма і набраў у гэтых спарынгах 5 ачкоў.

Сённяшняя выяздная параза па булітах ад магілёўскага “Хімвалакна” (3:2) дазволіла віцяблянам абагнаць на адно ачко “Металургс” і з 15-цю ачкамі і ўзняцца на 7-е месца. У сустрэчы з магілёўскай камандай нашу браму ўвесь матч абараняў 18-гадовы Артур Лук’янаў. Гэта быў першы паўнавартасны дэбют маладога варатара.

Як паведамляе афіцыйны сайт ХК “Віцебск”, галоўны трэнер каманды Сяргей Петухоў даў добрую адзнаку дэбюту Лук’янава. “Адыграў нядрэнна, спакойна. Аднак высновы рабіць рана, бо магілёўскія нападаючыя не ставілі перадім непасільных задач”, – сказаў настаўнік віцяблян.

На месцы ў васьмёрцы мацнейшых прэтэнтуюць “Брэст” з 14 ачкамі і адной гульнёй у запасе, “Хімік-СКА” таксама з 14 ачкамі. Аднак высновы яшчэ рабіць рана: чэмпіянат толькі набірае абароты і можа яшчэ не раз прынесці неспадзяваныя сюрпрызы.

Меткі:

Чытайце яшчэ