Школа малітвы ў Друі

У ноч з 9 на 10 кастрычніка Друя (Віцебская дыяцэзія) вітала маладых гасцей. Моладзь з’ехалася з розных дэканатаў. Былі хлопцы і дзяўчаты з Паставаў, Полацка, Докшыц, Глыбокага, Віцебска і іншых мясцін. Яны прыехалі на Школу Малітвы, якая перыядычна праводзіцца ў Друі ўжо каторы год.
Школа малітвы ў Друі. Фота кс. Віктара Місевіча, Ірыны Грэйць, Таццяны Таляронак

З кожным разам такія сустрэчы набываюць сярод моладзі ўсё большую папулярнасць. Таму што кожны на іх можа знайсці ўсё тое, што патрэбна для духоўнага ўзбагачэння. Праводзяцца працы ў групах, дзе можна далучыцца да дыскусіі па важным пытанням. Ёсць магчымасць паразмаўляць з духоўным кіраўніком, схадзіць да споведзі ці далучыцца да музычнай групы.

Школа малітвы ў Друі. Фота кс. Віктара Місевіча, Ірыны Грэйць, Таццяны Таляронак

Так было і гэтым разам. Тэмай сустрэчы быў сакрамэнт сужэнства. Біблійнай асновай для разважанняў стаў урываак са Св. Пісання пра Вяселле ў Кане Галілейскай (пар. Ян 2, 1-11). Дэвіз сустрэчы гучаў: Сведкі Любові.

Школа малітвы ў Друі. Фота кс. Віктара Місевіча, Ірыны Грэйць, Таццяны Таляронак

Усе прысутныя ўважліва слухалі і глядзелі медыя-канферэнцыю с. Барбары Сайнок. Яна закранала такія важныя пытанні, як: чысціня, вернасць, каханне, здрада і прабачэнне. Пра практычнае прымяненне хрысціянскай навукі ў штодзённым жыцці распавядалі маладыя сужэнцы з Мінска. Сведчанне свайго жыцця далі кл. Ян Мазурчык і студэнты са Шры-Ланкі, што навучаюцца ў Віцебскім медыцынскім універсітэце.

Школа малітвы ў Друі. Фота кс. Віктара Місевіча, Ірыны Грэйць, Таццяны Таляронак

Асаблівай падзеяй спаткання стаў канцэрт рок-гурта з Наваполацка “The Perfect Life”. У цудоўнай музычнай апрацоўцы з вуснаў салісткі Святланы Трапук гучалі песні пра каханне, свабоду і сяброўства. На гадзіну памяшканні кляштара айцоў марыянаў напоўніліся моладзевым драйвам.

Школа малітвы ў Друі. Фота кс. Віктара Місевіча, Ірыны Грэйць, Таццяны Таляронак

У радасці сэрца далёка пасля апоўначы пачалася Святая Эўхарыстыя. Узначаліў літургію кс. Віктар Місевіч з Бягомля. Словы казання да моладзі скіраваў кс. Вячаслаў Барок з Расонаў. Ён падзякаваў юнакам і дзяўчатам за адвагу начной малітвы. Разважаючы пра любоў, кс. Вячаслаў заклікаў маладых быць шчырымі і праўдзівымі ў адносінах да чалавека і Бога.Завершылася моладзевая сустрэча раніцай Крыжовым Шляхам і сняданнем.

Школа малітвы ў Друі. Фота кс. Віктара Місевіча, Ірыны Грэйць, Таццяны Таляронак

Увесь цяжар падрыхтоўчай працы лёг на плечы а. Тадэвуша Дабравольскага SDS, за што ў яго адрас прагучалі шчырыя апладысменты моладзі. Надзейнай дапамогай а. Тадэвушу ў такіх сустрэчах з’яўляюцца сёстры эўхарысткі і святары дыяцэзіі.

Школа малітвы ў Друі. Фота кс. Віктара Місевіча, Ірыны Грэйць, Таццяны Таляронак

Для многіх ноч атаесамляецца са страхам і пагрозай, альбо з шалёным гуляннем. Аднак, маладыя католікі ў Друі сталі сведкамі таго, што ноч можа быць благаслаўлёным часам, часам сустрэчы з Божай ласкай, з жывым Езусам. Хочацца спадзявацца, што Школа Малітвы пакіне ў сэрцах моладзі прагу кантакта з Богам на ўсё жыццё. У такой школе не бывае выпускнікоў. Усе мы яе пастаянныя абітурыенты.

Школа малітвы ў Друі. Фота кс. Віктара Місевіча, Ірыны Грэйць, Таццяны Таляронак

Школа малітвы ў Друі. Фота кс. Віктара Місевіча, Ірыны Грэйць, Таццяны Таляронак


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Лох  
      11/Кастрычнік/2010 у 16:45

      у католиков аборт это убийство, а минет тогда что, людоедство?

    2. Гара Джанін  
      12/Кастрычнік/2010 у 14:56 1

      У іх усё перавернута з ног на галаву. Абы толькі прынізіць чалавека, прадставіўшы яго ніжэйшай істотай, створанай "богам"

    Каментаваць