У Віцебску выступіў хор “Polonez”

У нядзелю ў віцебскім касцёле св. Барбары выступіў польскі хор “Polonez” з Мінску пад кіраўніцтвам дырыжора Наталлі Крывашэевай.
У Віцебску выступіў хор “Polonez”. Courtesy photo

Хор створаны ў 2002 годзе, яго асноўны рэпертуар складаюць рэлігійныя, нацыянальныя, патрыятычныя і лірычныя песні. Калектыў часта спявае на святочных набажэнствах у сталічных храмах.

У Віцебску выступіў хор “Polonez”. Courtesy photo

Пасля канцэрта сябры Віцебскага адзяленьня Саюза Палякаў на Беларусі правялі для удзельнікаў хору экскурсію па старадаўняму Віцебску, а таксама наведалі музей Марка Шагала.

У Віцебску выступіў хор “Polonez”. Courtesy photo

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ