Віцебскія жыхары арганізуюцца ў сацыяльных сетках для ўборкі смецця

група “Мусора. Больше. Нет. Витебск”У папулярным сацыяльным сервісе “Вконтакте” з’явілася група “Мусора. Больше. Нет. Витебск”, дзе жыхары нашага горада могуць аб’яднацца для сумеснай барацьбы са смеццем.

“Гэтая група для тых, каго на самой справе цікавіць будучыня горада, краіны, планеты.
Для тых, каму надакучыла бачыць горы смецця ў лясах і парках. Для тых, хто любіць чысціню. Для тых, хто хоча гуляць са сваім дзецьмі на чыстых пляцоўках і купацца ў чыстых азёрах” — паведамляецца ў анонсе суполкі.

Мэтай групы з’яўляецца арганізацыя валанцёрскіх акцый па ўборцы тэрыторый лясоў і паркаў нашага горада. Пакуль што суполка мае толькі 21 сябра, далучыцца да яе можна тут (патрэбная рэгістрацыя ў ВКонтакте).

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ