У “Ляльцы” прайшоў майстар-клас па народых танцах

17 кастрычніка ў памяшканні Беларускага тэатра “Лялька” быў арганізаваны майстар-клас па беларускіх народных танцах. Яго праводзілі сябры суполкі “Паўночная вежа” сумесна з сябрамі грамадскай арганізацыі “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”, якія адмыслова дзеля гэтага прыехалі з Мінску.
У “Ляльцы” прайшоў майстар-клас па народых танцах. Фота Сержука Серабро

Спачатку прысутныя змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, гісторыя якога налічвае больш за 10 гадоў. Штогод яго ўдзельнікі ладзяць 2-3 этнаграфічныя экспедыцыі. Вынікам іх стаў цэлы шэраг публікацый і удзел у падрыхтоўцы некалькіх дыскаў. На Віцебшчыне таварыства мае суполку ў Полацку, а таксама асобных сяброў на Лепельшчыне і Верхнядзвіншчыне. Як зазначыў старшыня арганізацыі, Аляксей Глушко, яе галоўнай мэтаю з’яўляецца не столькі вывучэнне, колькі перайманне культуры продкаў, увядзенне яе ў кантэкст сучаснага гарадскога жыцця.

У “Ляльцы” прайшоў майстар-клас па народых танцах. Фота Сержука Серабро

Пасля ж сімпатычная завадатарка “Паўночнай вежы” Эла Петрачэнка дала знак да пачатку танцаў. Цікава, што праз некалькі хвілін гледачоў, якія імпэтна кружыліся ў парах, стала цяжка адрозніць ад тых, хто займаецца народнымі танцамі працяглы тэрмін. Навучанне дало хуткі плён і ўзняло настрой як “настаўнікам”, так і “вучням”. Не хапала хіба што адмысловых строяў, пашытых сваімі рукамі.

У “Ляльцы” прайшоў майстар-клас па народых танцах. Фота Сержука Серабро

Танчыць “пад язык” не давялося. Дудар Яўген Барышнікаў, здавалася, не ведаў стомы. У перапынках паміж танцамі ён распавядаў пра гісторыю дуды на землях Вялікага княства Літоўскага, пра поспех мінскіх беларускіх вечарынак, а таксама выказваў сваё майстэрства, граючы прыгожыя і складаныя музычныя кампазіцыі.

У “Ляльцы” прайшоў майстар-клас па народых танцах. Фота Сержука Серабро

У “Ляльцы” прайшоў майстар-клас па народых танцах. Фота Сержука Серабро

У “Ляльцы” прайшоў майстар-клас па народых танцах. Фота Сержука Серабро

У “Ляльцы” прайшоў майстар-клас па народых танцах. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ