Аршанец спрабаваў скрасці 16 мяхоў мяса

28 кастрычніка супрацоўнікі Аршанскага гарадскога аддзялення Дэпартамента аховы затрымалі злодзея, які скраў з ААТ “Аршанскі мясакансервавы камбінат” 16 мяхоў мясной прадукцыі.

27-гадовы беспрацоўны быў затрыманы з палічным, непадалёк ад тэрыторыі камбіната. Страты ад крадзежу 640 кг мясной прадукцыі склалі 4 095 тысяч рублёў. Як паведамляе прэс-служба УВД Віцебскага аблвыканкама, узбуджана крымінальная справа па часты 1 артыкула 205 КК.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ