ІІ Віцебская біенале беларускамоўнага кіно “Восеньская стужка”

Біенале “Восенькая стужка” ў другі раз адбудзецца ў Віцебску 5 – 7 лістапада.
"Антыкварыят": Трыумф нямога кіно – так у гэтым годзе гучыць тэма кінафестываля.

На працягу трох дзён можна будзе атрымаць асалоду ад прагляду сапраўднай класікі кіно сусветна знакамітых рэжысёраў. Усе стужкі будуць паказаны з субтытрамі на беларускай мове.

Праграма біенале:

Пятніца. 5 лістапада.

18.00 -Адкрыццё. Назва вечара - "Слёзы ад смеху"

Чарлі Чаплін. "Цырк" /"The Circus". ЗША, 1928.
Трагікамічная гісторыя маленькага валацужкі, які трапіў у цыркавую трупу. Адна з самых знакамітых і лірычных камедый Чарлі Чапліна, дзе ён выступіў не толькі ў якасці акцёра, але і рэжысёра, сцэнарыста, прадусара.
Працягласць: 71 хвіліна.

Субота. 6 лістапада.
12.00 - Вечар "Пад сцягам мары"

Сяргей Эйзенштэйн. “Браняносец “Пацёмкін”, СССР, 1925.
Фільм заснаваны на рэальных падзеях, што адбыліся ў чэрвені 1905 года, калі на браняносцы «Пацёмкін» каманда падняла паўстанне і захапіла карабель. Прызнаны першым сярод 100 стужак паводле апытання кіназнаўцаў свету ў 1978 годзе.
У ролях: Аляксандр Антонаў, Уладзімір Барскі, Рыгор Аляксандраў і інш.
Працягласць: 75 хвілін.

18:00 - Дэвід Грыфіт. "Зламаныя парасткі" / "Broken blossoms". ЗША, 1919.
Драма "Зламаныя парасткі" — адзін з лепшых фільмаў выдатнага амерыканскага рэжысёра пачатку ХХ стагоддзя Дэвіда Уорка Грыфіта. Меладрама, якая распавядае пра беднага кітайца Чэна, што жыве ў Лондане. Ён ратуе дзяўчынку-падлетка ад злога бацькі, і такі паварот жыцця прыводзіць да нечаканага фінала...
У ролях: Ліліан Гіш, Дональд Крысп, Артур Говард, Рычард Бартэлмес.
Працягласць: 90 хвілін.

Нядзеля. 7 лістапада.

12.00“ Гучней, чым словы”

Фрыц Ланг. “Метраполіс/ Metropolis, Германія, 1927.
Каласальная драма-антыўтопія здымалася па сцэнары Тэа фон Харбоу. Гэта маштабная метафарычнае і навукова-фантастычная стужка стала вышэйшай кропкай у развіцці нямецкага кінаэкспрэсіянізма. Класіка жанра. Фільм насычаны сімваламі і шыкоўнымі масавымі сцэнамі, у якіх былі задзейнічаны тысячы людзей.
У ролях: Брыгіта Хельм, Густаў Фроліх, Альфрэд Абель, Рудольф Кляйн-Роге.
Працягласць: 145 хвілін.

18.00. Закрыццё.

Чарлі Чаплін. "Агні вялікага горада"/"City Lights: A Comedy Romance in Pantomime", ЗША, 1931.
Рамантыка ў пантаміме. Гісторыя знаёмства Маленькага Валацужкі і сляпой прадавачкі кветак. Герой Чапліна дапамагае дзяўчыне зноў убачыць свет...
У ролях: Чарлі Чаплін, Вірджынія Чэрыл, Флорэнс Лі.
Працягласць: 87 хвілін.

Нямое кіно і атмасферу міжваеннага часу на фестывалі падтрымае другі накірунак творчасці – фотамастацтва, якое было моднае, актуальнае і атрымала асаблівае развіццё ў той час. “Восеньская стужка” запрашае Вас на фотарэтравыставу “Паміж дзвюма войнамі”!

Біенале праходзіць у кінатэатры "МІР" (вул. Чэхава, 3).
Кошт квіткоў - 1680 рублёў.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць