Гімн Віцебска напішуць з другой спробы

Віцебскі гарвыканкам у жніўні аб'явіў конкурс на стварэнне гімна Віцебска, у якім маглі прыняць удзел як асобныя аўтары, так і творчыя калектывы. На яго даслалі 29 прац, з якіх пасля адабралі 23. Аднак, згодна з рашэннем журы, ніводная з іх не вартая стаць гімнам нашага старажытнага горада, бо не адпавядае досыць строгім конкурсным патрабаванням.

Згодна з умовамі конкурса, гімн Віцебска абавязкова павінен быць на беларускай мове. Яго тэкст і музыка гімна павінны мець высокі мастацкі ўзровень, iнтанацыйна-меладычную яснасць, патрыятычнасць, запамiнальнасць, урачыстасць і рытм шэсця, адлюстроўваць індывідуальнасць і гісторыка-культурную адметнасць Віцебска.

З 29 прац шэсць былі напісаны па-руску, таму іх “адсеялі” адразу. Цікава, што конкурсныя працы прыходзілі не толькі з Віцебска, але і з Віцебскага і Сенненскага раёнаў, Мінска, Наваполацка і нават Санкт-Пецярбурга.

Вынікі другога тура стануць вядомы пасля 15 студзеня.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ