ХК “Віцебск” па-ранейшаму на 11-ым месцы

На гэтым тыдні віцябляне на сваёй арэне правялі тры першыя сустрэчы трэцяга круга чэмпіяната Беларусі. У госці да нашай каманды завіталі “Ліепаяс Металургс”, бабруйскі “Шыннік” і жлобінскі “Металург”.

Відовішчнай, уражлівай была гульня з “Металургсам” - ажно захоплівала дух! У нашай дружыны атрымлівалася практычна ўсё : камбінацыйная гульня, рэалізацыя лішняга. Але нашы чарговы раз не ўтрымалі перавагу ў асноўны час, і ўсё вырашалі буліты. Для віцебскага брамніка Артура Лук’янава гэта быў першы іспыт на надзейнасць у серыіі пасляматчавых булітаў. Латвійцы без асаблівых складанасцей абыгрывалі маладога варатара і набралі два ачкі, адолеўшы “мядзведзей” з лікам 4:5.

Матч з “Шыннікам” можна назваць гульнёй нерэалізаваных магчымасцей. Нашы госці напрацягу матча 26 хвілін гулялі ў меншасці. Пры ліку 1:1 чарговы раз усё вырашылі буліты. Падапечныя Сяргея Петухова на гэты раз перамаглі гасцей і папоўнілі сваю скарбонку двума ачкамі.

Учора “мядзведзі” прымалі моцнага суперніка са Жлобіна. Першы перыяд прайшоў пад націскам гасцей. Наша каманда толькі ў канцы перыяду змагла правесці некалькі больш-меньш сур’ёзных атак. Адна з іх завяршылася ўзяццем брамы. Гуляючы ў большасці, Ігар Варашылаў вывеў сваю каманду наперад. У пачатку другога адрэзка абарона віцебскай дружыны без усялякіх складанасцей дазволіла гасцям зраўняць лік (1:1). З такім раскладам каманды пачалі овертайм, у якім жлобінчане і вырвалі перамогу.

Горача і актыўна ўчора падтрымлівалі віцебскія трыбуны сваю каманду. Нягледзячы на адмоўны вынік віцебскія заўзятары праводзілі свой клуб з воклічам “Малайцы!”. Асабістую падзяку за неблагую гульню ад аматараў атрымаў наш варатар Артур Лук’янаў.

Каманды гульні ачкі
1 “Юнацтва” 25 63
2 “Нёман” 24 56
3 “Металург” 24 53
4 “Сокал” 25 43
5 “Гомель” 24 40
6 “Шахцёр” 24 39
7 “Металургс” 24 31
8 “Брэст” 24 27
9 “Хімік-СКА” 24 27
10 “Магілёў” 25 22
11 “Віцебск” 25 21
12 “Шыннік” 24 16

Меткі:

Чытайце яшчэ