Футбольныя клубы Прыдзвіння правялі апошнія матчы

“Віцебск” апошні тур чэмпіяната Беларусі праводзіў у Гродне, а наваполацкі “Нафтан” – у Мінску. Абедзве сустрэчы завяршыліся паразай каманд з Віцебшчыны.

Наш клуб саступіў “Нёману” з лікам 3:0, прычым тры мячы запар у варотах “Віцебска” трапілі за 20 хвілін да канца матча. Вынік сустрэчы ніякім чынам не паўплываў на турнірнае становішча віцебскай дружыны. Віцябляне трывала – практычна на працягу ўсяго чэмпіяната – знаходзіліся на 9-ым радку. Паразай (2:0) “Мінску” і сёмым месцам у турнірнай табліцы завяршыў чэмпіянат “Нафтан”.

Вызначыўся ў 33-м туры бронзавы прызёр чэмпіяната – ім стаў “Мінск”. А вось другая сталічныя каманда – “Партызан”, заняўшая апошняе месца, пакідае вышэйшую лігу. Згубіць прапіску ў эліце мае шанцы і “Тарпеда”. Жодзінцы ў канцы лістапада правядуць перахадныя матчы за права застацца ў вышэйшай лізе з мінскай камандай першай лігі “Сквіч”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ