Хамайду “памілавала” абласная пракуратура

Віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда выйшаў сёння каля пяці гадзін вечара з ізалятара часовага ўтрымання. Нагадаем, учора ён быў асуджаны судом Чыгуначнага раёна на пяць сутак адміністрацыйнага арышту за правядзенне несанкцыянаванага пікету.
У Віцебску затрыманыя ўдзельнікі пікета за байкот выбараў. Фота Сержука Серабро

Як паведаміў Хамайда “ННВ”, Віцебскі абласны суд вырашыў скараціць тэрмін ягонага знаходжання ў ізалятары з пяці да адных сутак па пратэсце намесніка пракурора Віцебскай вобласці на пастанову суддзі суда Чыгуначнага раёна Віцебска Алены Цыганковай.

«У пастанове абласнога суда гаворыцца, што пры накладанні адміністрацыйнага спагнання раённы суд у дастатковай ступені не ўлічыў мой ўзрост – 62 гады, а таксама альтэрнатыўны характар пакарання – бо мяне можна было пакараць не толькі арыштам, але і штрафам. Аднак самае смешнае не ў гэтым. Зніжаючы мне тэрмін арышту, абласны суд кіраваўся «прынцыпамі гуманізму і справядлівасці” – менавіта такая фармуліроўка была прыведзена ў пастанове», – распавёў апазіцыянер.

Як кажа Хамайда, абласная пракуратура па ўласнай ініцыятыве апратэставала ўчарашняе рашэнне раённага суда. «Сам я нікуды не пісаў ніякіх скаргаў. Мне раней даводзілася сядзець і сем, і трынаццаць сутак арышту, і ніхто на мой узрост не звяртаў увагі. Сядзеў бы я і цяпер, але нехта сур’ёзна націснуў на пракуратуру і мяне адпусцілі. Уладам проста трэба паказаць бачнасць легітымных выбараў», - лічыць нечакана “памілаваны”.

Нагадаем, падчас пікету 22 лістапада за байкот прэзідэнцкіх выбараў удзельнікі гэтай акцыі – Барыс Хамайда і сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў – стаялі каля “сіняга дома” з плакатамі "Толькі Байкот!" і "Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме". Акцыя доўжылася каля 2 гадзін, затым апазіцыянераў затрымалі і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Хамайда атрымаў 5 сутак арышту, а Дзяржаўцаў – штраф у памеры 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў).


Меткі: , , , , , ,

Падобнае

    6 каментарыяў

    1. наёмнік  
      23/Лістапад/2010 у 20:03

      Борис Ханоныч, лови момент, подавай заяву на судью, за то что превысила полномочия. Лукашенко сейчас надо быть добреньким, жалеть униженных и оскорбленных , он эту Акульку Цыганову по стенке размажет. Надо сделать всё, чтобы её хотя бы выгнали с работы. Свинарка должна сидеть в колхозе!

    2. Каваленка  
      23/Лістапад/2010 у 22:09 1

      Зянон Пазьняк: Байкот – гэта мэханізм барацьбы
      Лукашэнка ня мае права балатавацца на выбарах больш чым два разы. Ён балатуецца цяпер ужо чацьверты раз, груба парушаючы права.
      Згінаньне ўмоўна апазыцыйных кандыдатаў перад Масквой і прарасейская рыторыка даходзіць да непрыстойнасьці. Лукашэнку заставалася толькі падказаць журналістам (што ён і робіць), каб зьвярнулі ўвагу на гэтых прэтэндэнтаў, гатовых нават стратэгічную эканоміку здаць маскоўскаму капіталу. Калектыўны спарынг-партнёр сваімі прамаскоўскімі і непісьменнымі заявамі пра эканоміку ды энэргетыку выгадна адцяняе Лукашэнку ў ролі нібыта “гаспадара” і “абаронцы” інтарэсаў Беларусі, якую ён цяпер разыгрывае. Парадокс, да якога трэба было дадумацца. Дадумаліся.
      Браты, прауда тут:http://www.bielarus.net/archives/2010/11/20/2164

    3. Штейх  
      23/Лістапад/2010 у 23:14 2

      Алена Цыганкова - самая ненормальная судья. У меня друг работает в суде Железнодорожного района, так он расказывал, что она ненормальная, она рассматривает только административные материалы, до уголовных дел её не допускают. Её даже милиционеры не любят. Она первая судья, которую даже милиция терпеть не может.

    4. Штейх  
      23/Лістапад/2010 у 23:17 3

      За что она дала этому деду 5 суток ареста?

    5. Каваленка  
      24/Лістапад/2010 у 10:28 4

      Штейх пісаў:

      За что она дала этому деду 5 суток ареста?

      ЗА БАЙКОТ!!!

    6. Дмитрий  
      25/Лістапад/2010 у 14:51 5

      Спецназ задержал витебского активиста Бориса Хамайду, который агитировал за бойкот выборов.

      25 ноября в Витебске задержан активист КХП-БНФ Борис Хамайда, который вышел агитировать за бойкот с плакатом "Без легитимной Конституции нет настоящих выборов с легитимным результатом".

    Каментаваць