Наплыў кандыдатаў у Оршу

У пятніцу і суботу ў Оршу прыязджаюць адразу тры кандыдаты ў прэзідэнты.

Першым прыязджае Рыгор Кастусёў - 26 лістапада. Ягоны візіт планаваўся даўно і прымеркаваны не толькі да агітацыйнай кампаніі, але і да гадавіны Караткевіча, якая зараз адзначаецца ў горадзе. Пад час выступу кандыдат плануе перадаць у адну са школьных бібліятэк кнігі слыннага ўраджэнца Оршы. Сустрэча з Кастусёвым адбудзецца а 18-й у Доме культуры “Элуіз”, што знаходзіцца па адрасе: вуліца Шаўчэнкі, д. 17.

На наступны дзень, 27 лістапада, у гэтым жа памяшканні пройдзе сустрэча з Уладзімірам Някляевым (а 15-й). Паэт таксама прымяркуе свой візіт да гадавіны Караткевіча. Аднак спачатку Някляеў ускладзе кветкі да помніка пісьменніку і толькі потым правядзе сустрэчу з выбарцамі.

У гэты ж дзень Оршу наведае і Яраслаў Раманчук. Ён выступіць а 17-й. Аднак месца для сустрэч у Раманчука яшчэ не вызначана.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ