Парафіяльны фэст у Бягомлі

У нядзелю 21 лістапада парафія Хрыста Валадара Сусвету ў Бягомлі адзначала патранальнае свята. Святкаванне ўрачыстасці пачалося з самога ранку акцыяй міласэрнасці ў доме-інтэрнаце.
Парафіяльны фэст у Бягомлі. Фота кс. Віктара Місевіча

Маладыя католікі з вёскі Дзеркаўшчына (Глыбоцкі дэканат) прадставілі маленькім гледачам займальную праграму з конкурсамі і песнямі. Напрыканцы сустрэчы былі раздадзены падарункі са школьнымі прыладамі і слодыччу. Яны былі падрыхтаваныя намаганнямі і за сродкі парафіі ў Бягомлі.

Парафіяльны фэст у Бягомлі. Фота кс. Віктара Місевіча

Пасля сустрэчы ў доме-інтэрнаце святкаванне працягнулася ў парафіяльным доме і капліцы. Адбылася ўрачыстая св. Імша, на якую завіталі святары і вернікі з Докшыцкага дэканата, а таксама моладзь з Полацка.

Парафіяльны фэст у Бягомлі. Фота кс. Віктара Місевіча

Св. Імшу ўзначаліў кс. Павел Урбан, выкладчык Каталіцкага Катэхетычнага Каледжа ў Баранавічах. Са словамі казання да вернікаў звярнуўся кс. Андрэй Кулік, які засяродзіў увагу слухачоў на пытанні развіцця і паглыблення веры. Малітоўная частка фэсту завяршылася малітвамі перад Езусам Эўхарыстычным, благаслаўленнем і спевам гімну “Магутны Божа”.

Парафіяльны фэст у Бягомлі. Фота кс. Віктара Місевіча

Пасля гэтага зноў моладзь з Дзеркаўшчыны парадавала прысутных сваім артыстызмам. Яны заспявалі шэраг рэлігійных песень пад гітару. Завяршыўся фэст пачастункам для гасцей.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ