Віцебская міліцыя здымае фільм пра Барыса Хамайду

Сёння вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, зноў выйшаў у пікет, каб агітаваць за байкот прэзідэнцкіх выбараў. Праз гадзіну ён быў затрыманы міліцэйскім спецназам, аднак пратакол аб якім-небудзь парушэнні не складаўся.
У Віцебску затрыманыя ўдзельнікі пікета за байкот выбараў. Фота Сержука Серабро

Калі апазіцыянера дапытвалі ў Чыгуначным РАУС, з’явіўся міліцэйскі аператар, які стаў фіксаваць допыт на відэастужку. Спадар Хамайда мяркуе, што надалей гэты запіс можа выкарыстаць БТ, а магчыма міліцыянты здымуць пра яго цэлы фільм.

На гэты раз на плакаце быў надпіс “Без легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў з легітымным вынікам”. Патруль спачатку папрасіў апазіцыянера проста згарнуць плакат, але той адмовіўся. Тады Хамайду затрымалі, быццам бы за непадпарадкаванне супрацоўнікам праваахоўных органаў. Аднак позвы ў суд Барыс Ханонавіч, які папярэдзіў міліцыянтаў, што калі яго выпусцяць, ён зноў стане з плакатам на тым жа месцы, не атрымаў і застаўся на свабодзе.


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    13 каментарыяў

    1. Каваленка  
      25/Лістапад/2010 у 19:42

      БАЙКОТ НАХАБНАМУ I ПОДЛАМУ ПАДМАНУ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА РАСЕЙСКIМI СПЕЦСЛУЖБАМI!!!
      Расея i надалей хоча тут панаваць праз такiх падстауных як Лукашэнка, Саннiкау, Некляев, i iншых здраднiкау.

    2. лека  
      25/Лістапад/2010 у 20:30 1

      У Каваленкі штосці з галавой!? Толькі і хапае інтылекту пужаць дзяцей з навагодняй елкі.
      А галасаваць трэба за разумных ,ды адукаваных людзей .

    3. azzy  
      25/Лістапад/2010 у 22:02 2

      Коваленко задолбал своими выходками и теориями заговоров. Сходи и проголосуй против всех, раз Зянона в списке нету.

    4. Кастусь  
      25/Лістапад/2010 у 22:21 3

      @ лека:
      Дык гэта мабыць за цябе, бо там разумныя і адукаваныя, але ж клоуны.

    5. Каваленка  
      25/Лістапад/2010 у 22:38 4

      Адукацыя далёка не паказчык розуму (кругом валам дэбiлау з унiверсiтэтамi), а да iнтэлекту патрэбна годнасьсьць i смеласьць, iнакш гэта проста нягодная карысная хiтрасць. Ты наогул нiхто.Нейкая лека, а мо лейка. Хто ты такi?
      Для асоба тупых кажу яшчэ раз: калi палiтычная акцыя набывае такую вядомасьць, як тая, ЯКАЯ ТАК ЗАСЕЛА У ВАШЫХ ГЭБОУСКIХ ПЯЧОНКАХ, то яна i ёсьць моцная i разумная.
      А дзецям яна вельмi спадабалася. Гэта бачна на тых фота у iнтэрнэце, дзе дзеткi так усьмiхаюцца. А такiя лейкi як ты проста хлусяць, каб зрабiць мне адмоуны вобраз у вачах грамадства. I хто табе сказау, што Беларускiм дзецям не патрэбны патрыятычныя акцыi, тым больш з акрабатычнымi эцюдамi?
      У мяне акрамя елкi палiтычных акцый з Бел-Чырвона-Белым сьцягам многа розных. А у цябе няма - таму цябе жаба i душыць. Гэта калi у цябе розум ёсьць разумець палiтыку. Iнакш поста унутраны калхоз давiць на твой мазжачок.
      Але блiжэй да тэмы. Вось што пiша сапрауды не проста адукаваны чалавек, генiяльны:

      БАЙКОТ ФАЛЬШЫВАМУ ГАЛАСАВАНЬНЮ!

      Паважаная грамада! За апошнія 10 гадоў людзі наглядзеліся на фальшывыя выбары. Мала хто ходзіць на іх, выбарчыя ўчасткі пустыя, а спн. Л. Ярмошына аб’яўляе 80-86%. Бальшыня грамадзянаў ня хочуць удзельнічаць ў ашуканстве, паводзяць сябе годна, не давяраюць рэжыму Лукашэнкі і выкарыстоўваюць сваё канстытуцыйнае права байкатаваць несправядлівыя выбары.

      На выбары ходзяць толькі чыноўнікі і розныя начальнікі, якія дрыжаць за свае пасады. Частку ўдаецца прымусіць: студэнтаў, насельнікаў інтэрнатаў, рознага роду служачых. Трэба прызнаць, што нейкую частку людзей удаецца ашукаць так званай апазыцыі. На кожныя выбары мабілізуюцца створаныя КГБ групоўкі “апазыцыянераў”, якія клічуць на выбары. Іхняя задачя – дапамагчы рэжыму стварыць масоўку.. Канешне, ўсё гэта аплочваецца, Для іх гэта палітычны бізнэс. Лукашэнка гэтую “апазыцыю” хваліць, бо рэжым праз свае ворганы кантралюе такіх “апазыцыянераў”.
      У 2001 годзе гэтыя “апазыцыянеры” выставілі і падтрымалі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта былога члена Бюро ЦК КПБ (КПСС) рэакцыйную маскоўскую падстаўку Уладзімера Ганчарыка.

      У 2004 годзе яны ўзялі на сябе ролю асноўных загоншчыкаў на незаконны антыканстытуцыйны рэфэрэндум аб падаўжэньні тэрміну ўлады Лукашэнкі і магчымасьці яму балатавацца шматкроць. Гэтае злачынства вісіць таксама і на іхных руках.

      На выбары 2006г яны выставілі гарадзенскага намэнклятуршчыка і чалавека, зьвязанага з савецкімі ворганамі — А. Мілінкевіча, які ў рашаючы момант павёў масы людзей ускладаць кветкі ля “Вечнага агню”.

      Цяпер ізноў Крэмль рыхтуе сваіх стаўленьнікў для выбарчай гульні ў захаваньне рэжыму, а псэўдаапазыцыя ўжо выкарыстоўвае маскоўскія грошы ў падтрымку маскоўскай палітыкі. Гэтак зьявілася падстаўная кампанія “Говори правду”, якая заклікае пісаць лісты ў Адміністрацыю Лукашэнкі і вертыкальным начальнікам, гаварыць ім праўду.

      Калі ў іх спыталі, адкуль у іх грошы на “гаварэньне праўды”, на офісы ды кампутары, паэт У. Някляеў, які наперадзе ў гэтай кампаніі, адказаў: “А якая розьніца, хто дае грошы, была б праўда”. Тут яму і сказалі, што – чые грошы, таго і праўда. Дзейнічаць у карысьць Масквы і за маскоўскія грошы – гэта ёсьць здрада Беларусі і крымінал.

      Беларусы ўжо разабраліся і гоняць іх у карак зь іхнымі размовамі пра “праўду” і “выбары”. Якая “праўда” пры лукашысцкім рэжыме! Якія выбары! За каго гэтыя падстаўныя прымаюць беларускіх людзей? Галасуй не галасуй, усяроўна зробяць 83 адсоткі “за” і “ўсенародную падтрымку” Лукашэнку.

      Байкот трэба аб’явіць гэтакім “выбарам” і гэтакай палітыцы і ганьбу саўдзельнікам рэжыму, Ня трэба іх слухаць! Людзям трэба гуртавацца ў “Беларускую Салідарнасьць” і дамагчыся законных выбараў без удзелу Лукашэнкі. Ён ужо даўно не павінен быць ва ўладзе. Народ – сіла. Першым крокам для дэманстрацыі нашай моцы і салідарнасьці павінен стаць байкот фальшывага галасаваньня.

      Ініцыятыва “Беларуская Салідарнасьць”,
      Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ
      (старшыня Зянон Пазьняк).

    6. служащий  
      26/Лістапад/2010 у 10:29 5

      @ Каваленка:
      Если полный Вы дурак,
      Нужен Вам Зянон Пазьняк.

    7. наёмнік  
      26/Лістапад/2010 у 11:50 6

      служащий пісаў:

      @ Каваленка:
      Если полный Вы дурак,
      Нужен Вам Зянон Пазьняк.

      Тот, кто писает в муку, голосует за Луку.

    8. служащий  
      26/Лістапад/2010 у 14:58 7

      @ наёмнік:
      Рифма есть:)

    9. наёмнік  
      26/Лістапад/2010 у 20:23 8

      служащий пісаў:

      @ наёмнік:
      Рифма есть:)

      Спасибо..У вас ус отклеился, товарищ боец невидимого фронта.

    10. Каваленка  
      26/Лістапад/2010 у 21:04 9

      Народу!

      Слава Нацыi, Браты!
      Беларускаму Народу!
      З Iiсусам назаужды!
      I з Зянонам тожа!

    11. служащий  
      26/Лістапад/2010 у 21:38 10

      Каваленка пісаў:

      З Iiсусам назаужды!
      I з Зянонам тожа!

      З Зянонам Вы можа i назаужды, але з Iiсусам... Вам жа нiякая царква не падабаецца.

    12. Каваленка  
      27/Лістапад/2010 у 0:35 11

      @ служащий:
      Беларуская Аутакефальная Праваслауная Царква падабаецца.

    13. Бульбарус  
      30/Лістапад/2010 у 17:36 12

      А где можно встретить этого легендарного человека? Где у него штаб - квартира или место где он постоянно выражает свою позицию

    Каментаваць