Амаль 400 мільёнаў рублеў атрымала дзяржава ад незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці

У Віцебскай вобласці ў студзені-кастрычніку 2010 года падатковымі інспекцыямі выяўлена 1650 выпадкаў, калі грамадзяне займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю без належнай рэгістрацыяй.
Прадпрымальнікі. Фота bymedia.net

Атрымліваецца, што кожны дзень падатковая лавіла больш за 5 жыхароў Віцебшчыны за нелегальнай дзейнасцю. Па выніках кантрольных мерапрыемстваўда адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 380 фізічных асоб, сума накладзеных штрафаў на якіх склала 91,9 мільёнаў рублёў, таксама канфіскавана даходу і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму 290,8 мільёнаў рублёў. Трапіўшымся ўпершыню вынесеныя папярэджаньні аб адміністрацыйнай адказнасці ў выпадку новай спробы заняцца прадпрымальніцтвам без рэгістрацыі.

Як паведамляе прэс-цэнтр інспецыі МПЗ па Віцебскай вобласці, 98 з па рушальнікаў зарэгістраваліся ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны ўжо паспелі выплаціць пададткаў на суму 61,2 мільёны рублёў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ