Дзеці з усёй Беларусі пісалі «Казкі для Караткевіча»

Беларускі тэатр “Лялька” падвёў вынікі творчага конкурсу “Казка для Караткевіча”, прысвечанага да 80-годдзя з дня нараджэння выбітнага пісьменніка. Да ўдзелу ў ім запрашаліся дзеці ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў. Канкурсанты павінны былі прадставіць 1-2 беларускамоўных казкі аб’емам не больш за тры друкаваныя старонкі. Вынікі спаборніцтва для пачынаючых пісьменнікаў пераўзыйшлі ўсе чаканні арганізатараў.
У Оршы маліліся аб супакаенні душы Уладзіміра Караткевіча

Па-першае, конкурс з абласнога вырас у рэспубліканскі – казкі для Караткевіча дасылалі таксама з Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай, Брэсцкай абласцей. Журы атрымала больш за 80 твораў. Па-другое, ніводны конкурсны твор не адхілілі. Цікавых казак было столькі, што пераможцаў вызначалі ў дзвюх узроставых групах. Караткевіч, напэўна, быў бы вельмі ўсцешаны - якія таленавітыя дзеці жывуць на "зямлі пад белымі крыламі".

Малодшая ўзроставая група (да 10 гадоў)
Дыпломы першай катэгорыі: Лізавета Багадзяж (Мінск), Марыя Ермаковіч (Браслаўскі раён, веска Азераўцы), Ганна і Марыя Прыбыш (Брэст).
Дыпломы другой катэгорыі: Марыя Татарынава (Віцебск, гімназія №1), Настасся Іванова (Віцебскі раён, вёска Заронава), Уладзіслава Кусік (Брэст).
Дыпломы трэцяй катэгорыі: Вікторыя Ліцкевіч (Брэст), Вераніка Барысюк (Брэст), Раман Дземідовіч (Брэст).
Заахвочвальны прыз: Анастасія Ганчарова (Брэст).

Старэйшая ўзроставая група (10-16 гадоў)
Дыпломы першай катэгорыі: Аляксандр Шур (Віцебск, СШ №9), Аксана Сямёнава (Віцебск, гімназія №1), Анастасія Ламоніна (Бабруйск).
Дыпломы другой катэгорыі: Аляксей Таболіч (Брэст), Юлія Арцёменка (Гомельская вобласць, Брагінскі раён, вёска Петрыцкае), Ганна Клімковіч (Віцебск, гімназія №1).
Дыпломы трэцяй катэгорыі: Лізавета Галыкіна (Віцебск, гімназія №1), Кацярына Заікіна (Віцебск, гімназія №1), Уладзіслаў Мікуліч (Вілейка).
Заахвочвальныя прызы: Аляксей Клямата (Вілейка), Ганна Косцень (Вілейка), Лізавета Гардзюк (Брэст), Аляксандра Гаўрылава (Брэст), Лідзія Таболіч (Брэст).

Творы ўдзельнікаў конкурсу ўвойдуць у зборнік, які плануе выдаць тэатр “Лялька”.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ