Віталь Рымашэўскі будзе агітаваць каля камбіната “Віцьба” і ў дзіцячым Доме творчасці

8 снежня перадвыбарчую агітацыю з віцяблянамі правядзе кандыдат у прэзідэнты, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Першую сустрэчу Рымашэўскі правядзе сёння каля будынка адміністрацыі камбіната "Віцьба" ў мікрараёне Білева (пачатак а 14-й).

Другая сустрэча з кандыдатам пачнецца ў 18.30 у Дзяржыўным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі (Дом піянераў Першамайскага раёна) па адрасе: вуліца М.Горкага, 59В (прыпынак транспарту "Камбінат шаўковых тканін").


Меткі: , , ,

Падобнае

    4 каментарыя

    1. Гара Джанін  
      8/снежань/2010 у 21:09

      То ён піша ва ўлётках, што карупцыя дасягае 100% - А ПОТЫМ ЗАЯЎЛЯЕ, ШІТО НЕКАТОРЫХ ЧЫНОЎНІКАЎ ПАКІНЕ!!! Нестыкоўка атрымліваецца... не па-"хрысьціянску" неяк... Некаторых пакінуць, а астаніх выгнаць. Ці не стары добры блат? І канечне, пакінутыя будуць аб'яўлены "сапраўднымі хрысьціянамі" ці яшчэ нешта ў гэтым духу

    2. Снегирь  
      8/снежань/2010 у 22:02 1

      Гара Джанин! Не какой нестыковки нет. Корупция достигает 100% а не достигла. Вот эти 1,5-2% и останутся :). А что по христански и что нет, кого называть "настоящими" позволь решать христианам. Я думаю, что в отличие от Виталия Рымашевского у тебя нет богословского образования. А блат ты и сам назвал "добрым" - не такая это и плохая вещь, если им не злоупотреблять. Кстати, в переводе с идиш "блат" - круговая порука. Это в человеческой природе с древних времен.

      P.S. Кто был на встречах с В. Рымашевским отписываемся.

    3. Гара Джанін  
      9/снежань/2010 у 10:26 2

      Канечне, няма. І ведаеш - я сваю вышэйшую адукацыю не навязваю ў сім, таму і ён няхай не навязвае: калі ён сам святоша, то гэта не значыць, што ўсе павінны быць святошамі і ўся дзяржава павіннабудавацца на рэлігійных прынцыпах. І дазвольце, спадары хрысціяне, вы не будзеце вырашаць за нас, у што мы павінны верыць ці не верыць, добра?!!
      Той, хто думае, што ў нас вялікая карупцыя, няхай параўнае нас з Расеяй альбо Украінай, а потым піша свае вывады...

    4. наёмнік  
      12/снежань/2010 у 15:33 3

      Гара Джанін пісаў:

      таму і ён няхай не навязвае:

      Да бог с ним пущай молится, он тихий, вроде на религиозного фанатика не похож, да и баба у него не выглядит монашкой, красивая... и у Некляева тоже жена ничего, ещё приодеть - и будет на Беларуси первая леди, не хуже той Медведевой глупышки.

    Каментаваць