Антон Елісеенка ў матчы за зборную адзначыўся голам і галявой перадачай

У Бабруйску стартаваў чэмпіянат свету па хакею сярод моладзевых (да 20 гадоў) каманд першага дывізіёна группы А. Наша каманда за вяртанне ў эліту пазмагаецца з дружынамі з Латвіі, Італіі, Японіі, Вялікабрытаніі. Учора наша моладзь правяла першую сустрэчу ў межах чэмпіяната і абыграла першага свайго суперніка – зборную Украіну, з лікам 7:2.

Прыемна, што свой унёсак у перамогу зрабіў 19-цігадовы нападаючы “Віцебска” Антон Елісеенка, які закінуў у гэтым матчы адну шайбу і аддаў галявую перадачу. Антон – адзіны, хто прадстаўляе Віцебшчыну ў моладзевай зборнай.

Сустрэчы з удзелам нашай дружыны будзе трансляваць тэлеканал “Лад”.

Заўтра зборная Беларусі правядзе гульню са зборнай Японіі (19.00).
16 снежня – сустрэча Беларусі з Італіяй (19.00)
17 снежня – Беларусь гуляе з Вялікабрытаніяй (19.00)
19 снежня – Беларусь – Латвія (20.00).


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць