З альтэрнаўных кандыдатаў Віцебшчына больш за ўсё сімпатызавала Саннікаву

Напярэдадні зацвердзілі выніковы пратакол галавасання ў Віцебскай вобласці на выбарах прэзідэнта Беларусі. Згодна з дадзенымі абласной камісіі, на другім месцы пасля Лукашэнкі значыцца Андрэй Саннікаў – у яго падтрымку выказалася 3,08% выбаршчыкаў вобласці.

Затым, калі верыць інфармацыі, распаўсюджанай абласной камісіяй, сімпатыі жыхароў Прыдзвіння размеркаваліся наступным чынам: за Уладзіміра Някляева прагаласала 1,74% выбаршчыкаў, Рыгора Кастусёва – 1,66%, Яраслава Раманчука – 1,57%, Віктара Цярэшчанку – 1,19%, Віталя Рымашэўскага – 1,11%, Мікалая Статкевіча – 1,02%, Алеся Міхалевіча – 0,96%, Дзмітрыя Уса – 0,38%.

Нагадаем, Віцебшчына лідзіравала сярод астатніх рэгіёнаў краіны па колькасці людзей, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, – яўка ў паўночным рэгіёне Беларусі склала 93,1% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ