Аляксандр Косінец сустрэўся з біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам

Дзяржава і царква адзіныя ў сваім імкненні да духоўнага адраджэння і росквіту Беларусі, аб гэтым заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец 24 снежня, напярэдадні каталіцкага Раства Хрыстова, на сустрэчы з біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам у касцёле Езуса Міласэрнага. Старшыня аблвыканкама павіншаваў вернікаў рымска-каталіцкай царквы з надыходзячым Калядамі.

“Для дзяржавы, як і для царквы, важна, каб грамадства было духоўна здаровым, міласэрным”, – падкрэсліў кіраўнік вобласці. У Віцебскай вобласці працуе 76 касцёлаў, яшчэ 6 будуюцца. Аляксандр Косінец паведаміў біскупу, што з абласнога бюджэту будуць выдзелены сродкі на ўнутранае аздабленне касцёла Езуса Міласэрнага.

Па словах Уладзіслава Бліна, гэтае рашэнне ўладаў будзе сапраўдным падарункам усім вернікам, тым больш што летам 2011 года пройдуць урачыстасці з нагоды прызнання касцёла Езуса Міласэрнага галоўным храмам Віцебскай епархіі рымска-каталіцкай царквы. Папа Рымскі ўжо падпісаў дакументы аб гэтым.

БелТА.


Меткі: ,

Падобнае

    12 каментарыяў

    1. Лана  
      25/снежань/2010 у 10:47

      Поздравляю все католиков С Рождеством!!! Желаю крепкого здоровья, любви и много-много радости!!!

    2. лом  
      25/снежань/2010 у 15:30 1

      Віншую ўсіх вернікаў са светлым Святам Божага нараджэньня !Аднак Свята азмрочана так званымі "выбарамі ".Беларускі народ зноў загналі... Так не хапае белага са сціплай стужкай чырвонага колеру.

    3. Вшывы Блох  
      25/снежань/2010 у 15:37 2

      Извинити миня! Мине тута адин мамент нипанятин.
      Кируша папуколи с избраниим паздравил, а папарымски?

    4. Вшывы Блох  
      25/снежань/2010 у 15:38 3

      А ващета всех с праздниками. 🙂

    5. goga  
      25/снежань/2010 у 17:01 4

      Усiх каталiцкiх вернiкау са Сьвятам. Але Блiн дау блiн-назвау А.К. самым лепшым губернатарам. Няго ж гэта ня цуд!

    6. Гара Джанін  
      25/снежань/2010 у 19:36 5

      Вшывы Блох пісаў:

      Извинити миня! Мине тута адин мамент нипанятин.
      Кируша папуколи с избраниим паздравил, а папарымски?

      А ён нам не папа!!! гы-гы...

    7. наёмнік  
      25/снежань/2010 у 21:10 6

      Архимандрит всея Руси "святой отец" Кирилл уже присягнул сатане. Присягнут и католики, никуда не денутся. Хрен им, а не поздравления. Если бы бог и вправду был, а Христос снова воскрес, то я бы его...

    8. goga  
      26/снежань/2010 у 0:45 7

      Не богохульствуй. Вера отдельно-попы-продажные все.

    9. Гара Джанін  
      26/снежань/2010 у 9:16 8

      goga пісаў:

      Не богохульствуй. Вера отдельно-попы-продажные все.

      Гэта неад'емныя адна ад другой часткі

    10. Вэд  
      26/снежань/2010 у 10:21 9

      может и не по теме )) но историю надо знать ! )) - http://community.livejournal.com/ru_opposition/4548425.html

    11. наёмнік  
      26/снежань/2010 у 15:11 10

      goga пісаў:

      Не богохульствуй. Вера отдельно-попы-продажные все.

      Да, наверное я немного на господа.. Мой друг вернулся из церкви и "просветил", кое что дошло.

    12. Андрэй  
      26/снежань/2010 у 18:27 11

      Цікава, а адкуль у абласным бюджэце грошы, якімі так ласкава распараджаецца ўлада? Ці не з падаткаў простых вернікаў, у тым ліку каталікоў? І за што тады ім дзякаваць...

    Каментаваць