Ператрусы у віцебскіх актывістаў Алены Фаміной і Сяргея Парсюкевіча

У час выбарчай кампаніі Алена Фаміна была даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, 19 сьнежня была назіральніцай на выбарчым участку. Але ператрус у яе праводзілі як у «сьведкі масавых беспарадкаў у Менску».

Алена Фаміна распавяла, што чацьвёра супрацоўнікаў КДБ праводзілі ў яе ператрус цягам дзьвюх з паловай гадзін. У выніку забралі сыстэмны блёк кампутара, ноўтбук, некалькі «флэшак» і дыскаў.

Тлумачэньні наконт таго, што 19 сьнежня яна знаходзілася ў Віцебску і назірала на выбарах, да ўвагі прынятыя не былі. Супрацоўнікі КДБ паведамілі ёй, што заўтра актывістка мусіць зьявіцца на гутарку ў абласную управу КДБ, але час выкліку не ўдакладнілі — сказалі, што пра гэта патэлефануюць дадаткова.

У віцебскага актывіста кампаніі “Гавары праўду” Сяргея Парсюкевіча супрацоўнікі КДБ забралі сыстэмны блёк кампутара і некалькі агітацыйных улётак за Някляева і Саньнікава.

Сяргей Парсюкевіч распавёў, што ператрус у ягонай кватэры працягваўся з паўтары гадзіны. Спачатку супрацоўнікі КДБ прапанавалі яму добраахвотна здаць наркотыкі і зброю, а потым – усё, што тычыцца падзеяў 19 сьнежня ў Менску.

У выніку канфіскавалі некалькі ўлётак і сыстэмны блёк кампутара.

19 сьнежня Сяргей Парсюкевіч у Менску ня быў, і ён лічыць, што гэта добра вядома ў КДБ. Бо ў той дзень за ім сачылі і ўрэшце разам зь няпоўнагадовым сынам Дзянісам затрымалі на аўтавакзале.У пастарунку спачатку заявілі, што ён затрыманы па падазрэньні ў забойстве, а потым – у рабаўніцтве. На некалькі гадзінаў актывіста адпусьцілі, але пасьля зноў затрымалі – ужо на ўласнай машыне, заявіўшы, што да яе ёсьць прэтэнзіі. Яшчэ некалькі гадзінаў Сяргей Парсюкевіч мусіў правесьці ў ДАІ, і адпусьцілі яго ўжо амаль ноччу.

Радыё Свабода


Меткі: , , ,

Падобнае

    7 каментарыяў

    1. rezoner  
      14/студзень/2011 у 12:55

      Лукашенко не преувеличивал,
      мы и в самом деле проснулись в другой стране.

      Ради чего все эти демонстративные запугивания?
      Где планы переворота-мятежа? За месяц обысков хоть что-нибудь нашли?

      Лучше бы этих ребят в погонах снег отправили убирать
      или хотя бы контролировать что бы снегоуборочная техника работала без перерыва.

    2. наёмнік  
      14/студзень/2011 у 15:22 1

      Не понимаю, что значит "конфисковали" системный блок от компьютера и ноутбук? А назад когда отдадут?

    3. Udaff  
      14/студзень/2011 у 17:53 2

      наёмнік пісаў:

      Не понимаю, что значит “конфисковали” системный блок от компьютера и ноутбук? А назад когда отдадут?

      А отдадут,после того,как закончать следствие.В данном случае лет через 500

    4. Каваленка 5 Сьцягоу  
      14/студзень/2011 у 21:48 3

      Гэб`ё -- гэта дробныя падонкi, якiя хаваюцца усё жыцце за злачыный тэрарыстычнай сiстэмай, а калi яна валiцца, то кiдаюць дажа свае сем`i, як у странах Балтыi i бягуць не азiраючыся з шырока выпучанымi вачыма спатыкаючыся, адзiн аднаго абганяя.

    5. Ricochet  
      15/студзень/2011 у 14:56 4

      Зноў запалохванне і цкаванне. Страх і хлусьня - спосабы існавання гэтай улады.

    6. наёмнік  
      15/студзень/2011 у 17:01 5

      @ Udaff:
      Этот хоккеист столько не протянет. А у оппов я думаю, хватило мозгов спрятать новую аппаратуру и подсунуть этим гэбэшным побирушкам китайскую рухлядь. Не понимаю одного, а что они там ищут в системных блоках: секретное оружие, промышленные технологии? Что там может быть, кроме примитивных листовок, да дурацких газетёнок? Шпиономания какая-то. Дожили. Шляться по хатам, отбирать у людей последние вещи. Ведь компьютер сейчас, это как самая необходимая личная собственность, без которой нельзя нормально жить. Как например, можно жить без холодильника, телевизора, пылесоса.

    7. Каваленка 5 Сьцягоу  
      15/студзень/2011 у 23:19 6

      наёмнік пісаў:

      Дожили. Шляться по хатам, отбирать у людей последние вещи.

      Трэба зайсьцi у хату на усьпенке выгнацьць усю гэту гейбешную нечысьць адтуль, а потым патапiць iх усiх у Дзьвiне.

    Каментаваць