Ідзе збор сродкаў для сям’і зняволенага

Лідар рабочага руху Аршаншчыны Мікалай Разумаў апынуўся ў вязніцы. Яго сям’і патрабуецца матэр’яльная дапамога.

Мікалай Разумаў адзін з яркіх палітычных дзеячоў пачатку 90-х гадоў. У 1991 годзе ён заклікаў Аршанцаў выступіць з акцыямі пратэсту супраць рэзкага падзення ўзроўню жыцця. У выніку два на цэлы дзень быў блакаваны чыгуначны вузел Орша. Больш за 20 тысяч чалавек выйшла тады на рэйкі адной з важнейшых магістраляў СССР.

З цягам часу спадар Разумаў адыйшоў ад палітыкі. Але ў 2006 годзе ён пад час сустрэчы выбарцаў з Аляксандрам Мілінкевічам публічна абвінаваціў прэзідэнта ў забойстве палітычных апанентаў. За гэта суд прыгаварыў Мікаля Разумава да трох гадоў “хіміі”. У сувязі з тым, што Мікалай інвалід 2 групы, пакаранне было адтэрмінавана. Аднак 9 лістапада 2010 года – праз 4 гады пасля прызначэння трохгадовага пакарання — яго ўсё ж зняволілі па той самай справе. На дадзены момант Мікалай знаходзіцца ў Віцебску, па адрасе вуліца Цітова д. 121, кор. 1.

У сям’і Разумава выхоўваецца 4 дзіцёнкі. Старэйшаму – 17 год. Малодшаму – 4 месяцы. На сёняшні дзень ў сям’і няма сродкаў для існавання. У сувязі з гэтым аршанскія праваабаронцы просяць усіх людзей добрай волі аказаць матэр’яльную дапамогу сям’і рэпрэсаванага.

У Віцебску з дапамогай можна звяртацца па тэлефоне 8-033-6100911 (Лідзія), у Оршы — 8-029- 7119545 (Ігар).


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць