У Віцебску падалі заяўку на мітынг салідарнасці са зняволенымі

Група віцебскіх актывістаў падала ў адміністрацыю Чыгуначнага раёна Віцебска заяўку па дазвол на правядзенне мітынга ў знак салідарнасці з арыштаванымі за ўдзел у мірнай акцыі 19 сьнежня 2010 на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

Заяўляльнікі просяць дазволіць правесці мітынг 13 лютага ў парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў у раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі. Яны абяцаюць забяспечыць пад час правядзення мерапрыемства падтрыманне грамадскага парадку і чысціні ўласнымі сіламі.

Арганізатарам мітынга выступіў Хрыстафор Жэляпаў — давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксея Міхалевіча і каардынатар па Віцебскай вобласці Руха “За Свабоду”. Свае подпісы пад заявай паставілі яшчэ восем віцяблянаў: Аляксей Гаўруцікаў (давераная асоба Мікалая Статкевіча), Канстанцін Смолікаў (Старшыня Рады Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ), Анатоль Гнеўка (ліквідатар аварыі на ЧАЭС), Ян Дзяржаўцаў (сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ), Уладзімір Алексенка (давераная асоба Уладзіміра Някляева), Таццяна Севярынец (кіраўнік штаба па Віцебскай вобласці Віталя Рымашэўскага), Уладзіслаў Варанецкі (давераная асоба Андрэя Саннікава), Алена Фаміна (давераная асоба Дзмітрыя Вуса).

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , , , , , , , , ,

Падобнае

    12 каментарыяў

    1. наёмнік  
      25/студзень/2011 у 12:38

      Ну говорил же им Зенон Позняк не играть с этим жульём в "выборы". Не было бы и "арыштаваных". Сами себя и посадили...Может теперь поумнеют?

    2. Гара Джанін  
      25/студзень/2011 у 13:39 1

      Нешта вы заспявалі ў адваротны бок, чымсьці перад выбарамі... ці я памыляюся? А мяне нехта ўпарта агітаваў за ўдзел, а не за байкот...

    3. наёмнік  
      25/студзень/2011 у 14:02 2

      Гара Джанін пісаў:

      Нешта вы заспявалі ў адваротны бок, чымсьці перад выбарамі… ці я памыляюся? А мяне нехта ўпарта агітаваў за ўдзел, а не за байкот…

      Якая там агітацыя. Проста выказаўся сумніўна наконт тактыкі і эфектыўнасці байкоту. А удзел у кампаніі быў абмежаваны: сбор подпісаў, назіранне, трэба ж некаму даказаць фальсіфікацыі?. Спадзяваўся, што ў кандыдатаў хопіць мазгоў дагаварыцца і зняцца з дыстанцыі хаця б у апошні момант, як тое і раіў Пазняк. Але іх асабістыя амбіцыі ўзялі верх. Цяпер я бачу, што ім даражэй за Бацькаўшчыну...

    4. Гара Джанін  
      25/студзень/2011 у 14:51 3

      Вы цяпер бачыце, а я ўбачыў ужо даўно! 😉

    5. наёмнік  
      26/студзень/2011 у 11:24 4

      Гара Джанін пісаў:

      Вы цяпер бачыце, а я ўбачыў ужо даўно!

      А теперь я вижу, что многих оппозиционеров Лука так ничему и не научил. Один придурок на "Свободе" договорился до того, что надо организовывать акции протесты по месту жительства, даже забастовки. Но ведь для этого нужно иметь забастовочные фонды и фонды поддержки уволенных и безработных. А штрафы кто платить будет? И ещё не понимаю, почему Зенон Позняк не хочет выступить в Европарламенте, объяснить европейцам, что на самом деле здесь происходит. А то Милинкевич несёт там полную ахинею.

    6. Ліс  
      26/студзень/2011 у 12:06 5

      Смешна будзе калі ўлады дазволяць. "Дэмакратыя" зноў наступіць.
      Удзел у дурыбарах паказаў сапраўднае аблічча узурпатара, якое было адбелена квазі-лібералізацыяй.
      Лепш чытайце Мілінкевіча, тады больш будзеце разумець. А мо вы супраць таго, каб галасы лічыць разам і назіральнікі маглі бачыць бюлетэні???
      Выносіць прысуды не вялікі розум трэба. Гэта кгісторыя даказвае увесь час. А вось змяніць сітуацыю -- іншая справа

    7. Гара Джанін  
      26/студзень/2011 у 15:42 6

      наёмнік пісаў:

      И ещё не понимаю, почему Зенон Позняк не хочет выступить в Европарламенте, объяснить европейцам, что на самом деле здесь происходит. А то Милинкевич несёт там полную ахинею.

      Якая праблема? Напішыце ліст Пазьняку!

    8. михаил иванович  
      27/студзень/2011 у 11:09 7

      Яны абяцаюць забяспечыць пад час правядзення мерапрыемства падтрыманне грамадскага парадку і чысціні ўласнымі сіламі.

      Ну, будем надеется, что снег разгребут, фантики после себя подберут и не... передерутся. А вот если носы поморозят, то кто будет оказывать медпомощь? Договор то с медициной не заключен и в заяве ни гу-гу... про гусиный жир :))) Так что непременно (хотя бы во имя из здоровья) откажут! Иначе жди потом в оппопрессе "свидетельства очевидцев", что Лукашенко специально натравил на них Деда Мороза))(
      Грустно, братцы, что вы упорно продолжаете топать по граблям...

    9. Гара Джанін  
      27/студзень/2011 у 11:24 8

      Заключыць бы яшчэ дамову з моргам і сплавіць туды ўсіх такіх тупаватых...

    10. Лясны Брат  
      30/студзень/2011 у 5:08 9

      наёмнік пісаў:

      Гара Джанін пісаў:
      Вы цяпер бачыце, а я ўбачыў ужо даўно!

      А теперь я вижу, что многих оппозиционеров Лука так ничему и не научил. Один придурок на “Свободе” договорился до того, что надо организовывать акции протесты по месту жительства, даже забастовки. Но ведь для этого нужно иметь забастовочные фонды и фонды поддержки уволенных и безработных. А штрафы кто платить будет? И ещё не понимаю, почему Зенон Позняк не хочет выступить в Европарламенте, объяснить европейцам, что на самом деле здесь происходит. А то Милинкевич несёт там полную ахинею.

      Каб бачыць - трэба зпачатку расплюшчыць вочы.

      АДКРЫТЫ ЛІСТ У РАДУ ЭЎРАПЕЙСКАГА ЗЬВЯЗУ
      21 студзеня 2011 г.
      Зянон ПАЗЬНЯК

      http://www.bielarus.net/archives/2011/01/24/2285

    11. наёмнік  
      30/студзень/2011 у 15:41 10

      Ліс пісаў:

      паказаў сапраўднае аблічча узурпатара,

      Так вы считаете, что в ЕС увидели "сапраўднае аблічча ўзурпатара" и теперь подумали, что режим отмороженный на голову. А то раньше не думали... Не, раньше думали, что отмороженный, но не на всю голову, а теперь будут думать, что на всю?

    12. Лясны Брат  
      6/люты/2011 у 4:37 11

      Зянон ПАЗЬНЯК: ХАТНЯЯ ТУРМА

      "Спраўцы антыбеларускага рэжыму ўжо ня могуць выйсьці са свайго бандыцкага кола зла. Цынічная хлусьня, самадурства і гразь верхавіны гэтай хунты мярзотнікаў ахоплівае і занечышчае, як гангрэна, усё новыя і новыя пласты грамадзтва: чыноўнікаў, настаўнікаў, праўнікаў, юрыстаў, лекараў і міліцыі – усіх патапляе ў сваю дрымучую, сьмярдзючую твань расчалавечваньня, ілжы і злачынства."

      http://www.bielarus.net/archives/2011/02/06/2292

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Можна ўвайсці праз: