Чалавека года Віцебска-2010: дама перамагла рыцара

Чытачы “Народных навінаў Віцебска” галасаваннем абралі Чалавека года Віцебска-2010. Самай выбітнай асобай прызнаная Міс Інтэрнэт Віцебск-2009 Кася Сцяпанава, за якую аддалі галасы 39%.
Кася Сцяпанава, якая стала Міс інтэрнэт Віцебск-2009, зараз на допыце ў КДБ. Фота Сержука Серабро

Акрамя перамогі ў конкурсе прыгажосці пра студэнтку ЕГУ шмат пісалі СМІ пасля скандальнага затрымання КДБ на беларуска-літоўскай мяжы, калі яна ехала да бацькоў на Каляды ў снежні 2010 года.

Хто павінен стаць Чалавекам году Віцебска-2010?

  • Кася Сцяпанава (39%, Галасоў: 315)
  • Сяргей Каваленка (29%, Галасоў: 233)
  • Вадзім Кузьмін (10%, Галасоў: 81)
  • Таццяна Дзягілева (9%, Галасоў: 72)
  • Валянціна Кірылава (8%, Галасоў: 61)
  • Уладзімір Правальскі (3%, Галасоў: 22)
  • Сяргей Рыжоў (3%, Галасоў: 21)

Усяго галасоў: 805

Loading ... Loading ...

За Касю Сцяпанаву прагаласавілі 315 чалавек, гэта на 82 болей, чым за Сяргея Каваленку, які апынуўся другім у рэйтынгу папулярнасці ў віцяблян. У сёлетнім галасаванні прынялі ўдзел 805 члавек, у той час як у мінулым годзе толькі 564 — тады перамог старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ