Таццяне Севярынец не даюць магчымасці сустрэцца з сынам

Учора, 2 лютага, Таццяна Севярынец атрымала адказ з гарадской пракуратуры, у якім паведамлялася, што органы пракуратуры лічаць немэтазгоднай яе сустрэчу з сынам, лідэрам БХД Паўлам Севярынцам, які ўжо паўтары месяцы ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ.

Сёння, 3 лютага, Таццяна Севярынец накіравала щ следчы камітэт і ў Менскую гарадскую пракуратуру лісты з патрабаваннямі выконваць артыкул 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пункт 142 Правілаў унутранага распарадку ў следчых ізалятарах дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь, артыкул 48 п.2 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія гарантуюць бесперашкодныя сустрэчы адвакатаў з падабароннымі, а таксама датычныя перапіскі са зняволеным і сустрэчы са сваякамі. Павел Севярынец не меў сустрэчы з адвакатам з 29 снежня.

У панядзелак, 31 студзеня, Таццяна Яўгенаўна падавала ў СІЗА КДБ скаргу з патрабаваннем, каб Паўлу далі магчымасць сустрэцца з лекарам і выдалі тыя лекі, якія яна ўжо двойчы перадавала сыну. Таксама маці накіравала скаргі пра перашкоды ў перадачы лекаў для Паўла Севярынца ў Міністэрства аховы здароўя і Чырвоны Крыж.

- Ведаю, канешне, што я павінна сабраць стос дакументаў, усе свае скаргі і адказы на іх, дзеля таго, каб звярнуцца ў міжнародныя інстанцыі. Аднак сядзець проста так – няма сэнсу, - распавяла Таццяна Севярынец у інтэрв'ю праваабарончаму цэнтру “Вясна”. Маці вязня “амерыканкі” вымушаная хадзіць па замкнёнаму колу – абскарджваць то дзеянні супрацоўнікаў СІЗА КДБ, то органаў пракуратуры, каб дамагчыся канкрэтных адказаў на канкрэтныя пытанні.
Абуральнай для Таццяны Севярынец стала нядаўняя адпіска з Генпракуратуры на яе скаргу з нагоды супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікаў КДБ. Ёй паведамілі, што скарга перанакіраваная ў КДБ. Хаця сама Т.Севярынец яшчэ 13 студзеня перадала ў КДБ скаргу на незаконнае затрыманне. Паколькі адказы-адпіскі прыходзяць ад імя генпракурора Васілевіча, Таццяна Яўгенаўна 31 студзеня наведала Генпракуратуру, дзе патрабавала сустрэчы з ім.

- Мне распавялі, што там парадак такі: па загадзе Васілевіча я напачатку павінна сустрэцца з намеснікамі, а калі намеснікі не вырашаць маю праблему, тады ўжо звяртацца непасрэдна да Васілевіча. Так паступова ўсё гэта і ідзе. Там я выказала абурэнне і патрабаванне, каб мне далі канкрэтныя адказы на мае канкрэтныя пытанні, - адзначае Севярынец.

Гэтыя факты вымусілі жанчыну напісаць яшчэ адну скаргу ў Генпракуратуру - на працу гэтай жа ўстановы. Таксама Таццяна Яўгенаўна выказвае абурэнне нядаўняй заявай Генпракуратуры па выніках праверкі ўмоваў утрымання ў следчых ізілятарах і далей намерана настойліва дамагацца сустрэчы з сынам:

- Учора мне трапілі ў рукі “Правілы ўнутранага распарадку ў следчых ізалятарах органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (па стане на 1 студзеня 2011 года)”. Перачытала-перагледзела і адзначыла тут усе тыя моманты, дзе ў дачыненні да сына ёсць парушэнні правілаў утрымання – і перапіска (я атрымала ад сына толькі адзіны ліст, падпісаны як ліст №5 ад 12 студзеня), і сустрэчы з адвакатамі, і сустрэчы са сваякамі. Адносна апошняга напісана, што сустрэчы могуць быць з дазволу следчага органа, таму я зноўку заўтра пайду на Сапёраў,7, дзе знаходзіцца гэтая ўстанова, і зноўку буду падаваць заяву на сустрэчу з Паўлам.

- Установы, якія павінны назіраць за выкананнем закону і самі прытрымлівацца літары закону, як хочуць гэты закон круцяць, што хочуць, тое і робяць. Гэта ж ганьба ўсёй краіне! І я ўчора дзяжурнаму пракурору, які прымаў маю заяву, сказала: “Не ведаю, навошта вы робіце тое, што цалкам не адпавядае таму, што дэкларуеце па тэлебачанні. Я ж выйду адсюль і ўсім паведамлю, як вы гэта робіце”. І таму па гэтых скаргах я іду далей. Канешне, да таго, каго я не прызнаю як кіраўніка сваёй краіны, я звяртацца ніколі не буду. А вось тых, хто павінны быць бесстароннімі назіральнікамі за выкананнем закону, я ці прымушу выконваць закон, ці проста буду спрыяць таму, каб усе бачылі, як гэты закон не выконваецца, - цвёрда заявіла спадарыня Севярынец.

Нагадаем, што ўлады трымаюць Паўла Севярынца ў поўнай ізаляцыі. Ад 29 снежня мінулага года ён не меў магчымасці сустрэцца з адвакатам. Штодзённа невялікая група людзей праводзіць акцыі салідарнасці з палітыкам каля Чырвонага касцёла ў Менску, таксама сябры БХД пішуць Севярынцу сотні лістоў з урыўкамі з Евангельля і расклейваюць у гарадах партрэты з яго фатаздыкам і патрабаваннем свабоды палітвязням.

Прэс-служба БХД


Меткі: ,

Падобнае

    4 каментарыя

    1. наёмнік  
      4/люты/2011 у 19:11

      Какое уродство. И всё из-за страха власть потерять. Держать в тюрьме безобидного пацана. Падаль колхозная . Не надейтесь, что это вам так сойдёт. Отыграемся на ваших детях, и внуках тоже и на правнуках, весь ваш поганый род будет наказан...

    2. михаил иванович  
      7/люты/2011 у 2:09 1

      наёмнік пісаў:

      Отыграемся на ваших детях, и внуках тоже и на правнуках, весь ваш поганый род будет наказан…

      Да-а-а...
      А ведь ещё Сталин говорил, что сын за отца не отвечает. Похоже и вправду сказано: Нет в мире демократии, не охраняемой тиранией.

    3. Лясны Брат  
      7/люты/2011 у 3:21 2

      http://www.bielarus.net/archives/2011/02/06/2292
      ...
      Спраўцы антыбеларускага рэжыму ўжо ня могуць выйсьці са свайго бандыцкага кола зла. Цынічная хлусьня, самадурства і гразь верхавіны гэтай хунты мярзотнікаў ахоплівае і занечышчае, як гангрэна, усё новыя і новыя пласты грамадзтва: чыноўнікаў, настаўнікаў, праўнікаў, юрыстаў, лекараў і міліцыі – усіх патапляе ў сваю дрымучую, сьмярдзючую твань расчалавечваньня, ілжы і злачынства.

      Увогуле, калі глянуць на ўсё разважліва і без пачуцьцяў, то адзіны цяпер выхад для рэжыму – выпусьціць усіх закладнікаў і спыніць прыдуманы судовы перасьлед. Такога рэжым ня зробіць, бо ня хопіць розуму. Ды й не для гэтага прыдумана подлая справа, каб ад яе адмаўляцца нішчыцелям. Адно, што пачынаюць разумець ужо болей і болей людзей – узурпатар ня можа больш быць ў Беларусі. Ён мусіць зьнікнуць неадкладна. Ягонае існаваньне небясьпечнае для нацыі, як ракавая пухліна для здаровага арганізма. І чым хутчэй такая пухліна будзе выдалена, тым здаравей людзям, тым лепш для народа.

      4 лютага 2011 г. Зянон ПАЗЬНЯК

    4. наёмнік  
      7/люты/2011 у 12:07 3

      михаил иванович пісаў:

      А ведь ещё Сталин говорил, что сын за отца не отвечает

      Но ответили же. И жена Надежда Аллилуева, дети Яков, и Василий. Одной Светлане повезло. Доживала век где-то в Америке. Зря её туда пустили. Лучше бы сидела в российской провинции. После падения диктатуры демократия сразу не наступит. Поэтому хаос и счётосводиловка неизбежны. И чем больше власть будут удерживать, тем будет хуже. На семьи диктаторов падают родовые проклятия. Всегда найдутся люди, которые будут осквернять даже их могилы.

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Каб каментаваць увайдзіце з: