“Лялька” паказала “Прынцэсу і Свінапаса”

У Беларускім тэатры “Лялька” адбыўся першы паказ спектакля “Прынцэса і Свінапас”. Новая пастаноўка Віктара Клімчука паводле казкі Андэрсэна вызначаецца, нягледзячы на покрыва суму, лёгкасцю, што прыўздымае гледача над паўсядзённасцю.
У Беларускім тэатры “Лялька” адбыўся першы паказ спектакля “Прынцэса і Свінапас”. Фота Сержука Серабро

Разам з тым гісторыя нешчаслівага кахання, калі адзін спадзяецца на сілу пачуццяў, а другі — на матэрыяльныя выгоды, сёння падаецца як ніколі актуальнай. На сцэне сутыкаюцца два неспалучальныя сусветы: маленькае паэтычнае каралеўства з непаўторнымі Ружай ды Салаўём і вялізная раззалочаная Імперыя, якая поўніцца свіннямі. І, мабыць, не толькі ружовымі чацвераногімі, што весела танцуюць вакол герояў…

У Беларускім тэатры “Лялька” адбыўся першы паказ спектакля “Прынцэса і Свінапас”. Фота Сержука Серабро

Апрача рэжысёра Віктара Клімчука і мастакоў Алеся ды Ганны Сідаравых , што працуюць над спектаклямі “Лялькі” трэцяе дзесяцігоддзе, да стварэння “Прынцэсы і Свінапаса” гэтым разам прычыніліся маладыя творцы. Музыка кампазітара Алены Яўневіч і тонка распрацаваная харэографам Дзіянай Юрчанка пластыка стварылі ў зале карункавую атмасферу позняга барока.

У Беларускім тэатры “Лялька” адбыўся першы паказ спектакля “Прынцэса і Свінапас”. Фота Сержука Серабро

Дарэчы, ролі ў новай пастаноўцы таксама выконваюць, у асноўным, маладыя артысты. У спектаклі занятыя Валерый Зімніцкі, Міхась Клімчук, Вольга Лазебная, Ганна Сцепанец і Сяргей Талкач, для якога гэтая роля стала першай самастойнай працай на сцэне Беларускага тэатра “Лялька”.

У Беларускім тэатры “Лялька” адбыўся першы паказ спектакля “Прынцэса і Свінапас”. Фота Сержука Серабро

У Беларускім тэатры “Лялька” адбыўся першы паказ спектакля “Прынцэса і Свінапас”. Фота Сержука Серабро

У Беларускім тэатры “Лялька” адбыўся першы паказ спектакля “Прынцэса і Свінапас”. Фота Сержука Серабро

У Беларускім тэатры “Лялька” адбыўся першы паказ спектакля “Прынцэса і Свінапас”. Фота Сержука Серабро


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць