У каардынатара Руху “За Свабоду” па Віцебскай вобласці канфіскавалі кампутары

Пасля допыту ў КДБ віцебскага каардынатара Руху “За Свабоду” Хрыстафора Жаляпава ў памяшканні “Еўрапейскага клубу” быў праведзены ператрус.
В Витебске за раздачу газет задержали Христофора Желяпова. Фото Сергея Серебро

Спадара Жаляпава выклікалі позвай у КДБ 16 лютага на 11:00. Пасля допыту “чэкісты” накіравалася ў офіс на 1-й Сенненскай, дом 5, дзе правялі ператрус, у выніку якога канфіскавалі сістэмны блок, ноўтбук, некалькі агітацыйных улётак і старыя дыскі.

На думку Хрыстафора Жаляпава, ціск з боку спецслужбаў можа быць звязаны са спробай арганізацыі мітынга салідарнасці з рэпрэсаванымі. Нагадаем, што на першую заяву была атрыманая адмова, аднак арганізатары адразу ж падалі новую заяву і абскардзілі адмову.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ