Другі этап, ён важны самы

Лёсавызначальны этап чэмпіяната Беларусі па баскетболе “Лакаматыў-Кіс” пачаў у групе “Б”. У другім этапе віцебскай дружыне патрэбна правесці 12 сустрэч. Маючы 42 ачкі і займаючы 5-ты радок, віцябляне маюць усе шанцы прабіцца ў 1/4 фінала плэй-оф.

Але спорт – рэч непрадказальная. І таму трэба чакаць заканчэння другой стадыі. Тады і стане канчаткова вядома, ці трапляе віцебская каманда ў ? фінала і хто ёй будзе супрацьстаяць у гэтым выпадку.

Першым супернікам на дадзеным этапе барацьбы для нашых землякоў стаў аўтсайдар чэмпіяната ¬– каманда з Мінскай вобласці “Віталюр”. Паядынкі з ім на выяздзе віцябляне правялі ў мінулыя пятніцу і суботу. Ва ўсіх сустрэчах нашы землякі выйшлі пераможцамі. У першым матчы віцябляне атрымалі нялёгкую вікторыю з перавагай у два ачкі (71: 73). Прычым пасля двух чвэрцяў гаспадары лідыравалі ў два ачкі 35:33. Пераломны момант адбыўся ў трэцяй чвэрці: “Лакаматыў-Кіс” “перацягнуў” перавагу на свой бок і ўжо лідыраваў 53:56. Другі гульнявы дзень віцябляне завяршылі больш упэўнена – 64:79.

У нашу групу таксама ўваходзяць дружына з Магілёва “Барысфен” і сталічная каманда “БДУІР-РЦАР”. Наступныя сустрэчы віцебская каманда правядзе на сваім паркеце 25 і 26 лютага. Землякі прымуць сталічных гасцей “БДУІР-РЦАР”. У пятніцу пачатак матча ў 18:00, а ў суботу – у 13:00.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць