Вечар са Святланай Жукоўскай
21 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна адбылася творчая вечарына Святланы Жукоўскай, актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
На сустрэчу з любімай артысткай прыйшлі шматлікія аматары тэатральнага майстэрства, а таксама яе сябры і калегі. Святлана чаравала прысутных уласцівай ёй грацыяй і прыгажосцю, чытала вершы (у тым ліку ўласныя), шмат спявала. Асабліва пранікнёна гучалі ў яе выкананні сумныя рамансы Вярцінскага.
Аздобілі імпрэзу арыгінальнымі нумарамі каляжанкі і сяброўкі гераіні вечара — Раіса Грыбовіч, Наталля Аладка, Таццяна Ліхачова, а таксама маладыя артысты-коласаўцы.