Цяжкая зіма для насельнікаў лесу

Глыбокі спрасаваны снег, а цяпер яшчэ і лютыя маразы спрычыніліся да бядотнага стану лясных насельнікаў,найперш дзікоў і казуляў. На здымку, зробленым у Пастаўскім раёне, рэшткі маладога дзічка,які ўжо ніколі не стане перазімкам, аб'едзеныя лісамі. Хвастатыя рыжухі не зачапілі хрыбеціну — скура ды косці...
Рэшткі маладога дзічка аб'едзеныя лісамі. Фота Янкі Залескага

Тым часам на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў на стыку Шклоўскага, Талачынскага і Круглянскага раёнаў выяўленыя факты падзежу 9 дзікоў. Ветэрынарнымі службамі праведзена даследванне загінулых жывёл, а іх трупы спаленыя. У дзесяці кіламетровай зоне ад месца гібелі дзікоў ажыццяўляецца пастаянны маніторынг.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ