Скульптурнае юнацтва

Наваполацк, па ўсім бачна, не хоча саступаць суседняму Полацку па колькасці помнікаў. Нядаўна ў Нафтаградзе сталі збіраць грошы на манумент у гонар будаўнікоў. А цяпер вось захацелі ўвекавечыць самую залатую і рамантычную пару жыцця кожнага чалавека – юнацтва.

Справа ў тым, што бягучы год абвешчаны ў самым маладым горадзе Беларусі Годам моладзі. Грошы на помнік будуць збіраць талакой да 15 траўня. Чакаецца, што гэта будуць ахвяраванні прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, усіх жадаючых гараджан. Сродкі павінен прынесці і моладзевы суботнік, які плануюць правесці ўвесну адмыслова для таго, каб у горадзе з’явілася скульптурнае юнацтва. А адкрыццё новага манумента павінна адбыцца 10 лістапада – у Міжнародны дзень моладзі.

Што тычыцца помніка будаўнікоў, то неўзабаве мясцовыя ўлады павінны абвесціць вынікі адкрытага конкурсу на ягоны лепшы эскіз. 2-3 сакавіка ў Наваполацкім гарвыканкаме мяркуюць зладзіць выставу прадстаўленых работ.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць