У Віцебску пройдзе рыцарскі турнір

У віцебскім Цэнтры народных рамёстваў і мастацтваў "Дзвіна" на вуліцы Чайкоўскага ў нядзелю, 27 лютага, пройдзе сярэднявечны рыцарскі турнір. Пачатак а 11-й.
Воднае свята на Віцьбе, з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Фота Сержука Серабро

Яго ўдзельнікамі стануць каля 20 рыцараў з віцебскіх клубаў гістарычнай рэканструкцыі "Нагльфар", "Варгенторн" і "Талион". Прыедуць таксама рыцары з Мінска і Магілёва. Пераможаныя будуць пакідаць поле бою, а мацнейшыя будуць біцца, пакуль не вызначыцца самы адважны ваяр. Узнагародай яму будзе пацалунак прыўкраснай дамы. У перапынках паміж баямі дзяўчаты з клубаў гістарычнай рэканструкцыі будуць частаваць гледачоў гарачай гарбатай і забаўляць танцамі і гульнямі.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ