Сцяг і герб з’явіліся і ў Віцебскага раёна
Геральдычны вянок Віцебшчыны папоўніўся новымі гербамі і сцягамі – 28 лютага прэзідэнт Беларусі А.Лукашэнка падпісаў указ №86 аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці.
Гэтак, афіцыйна зацверджаныя гербы і сцягі цяпер ёсць у Віцебскага раёна, гарадскіх пасёлкаў Бягомль Докшыцкага раёна, Балбасава Аршанскага раёна, Лынтупы Пастаўскага раёна, Арэхаўск Аршанскага раёна.
Акрамя таго, уласнымі сцягамі цяпер абзавяліся горад Верхнядзвінск і Верхнядзвінскі раён, горад Гарадок і Гарадоцкі раён, горад Докшыцы і Докшыцкі раёні, горад Талачын і Талачынскі раён, гарадскі пасёлак Ушачы і Ушацкі раён, горад Дуброўна. Раней гэтыя населаны пункты мелі толькі гербы.