Тэатр імя Я.Коласа запрашае на «спектаклі выходнага дня»

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа вырашыў адрадзіць добрую традыцыю сямейнага наведвання тэатра і падрыхтаваў праект пад назвай «Спектакль выхаднога дня». Першым спектаклем, які ўбачаць бацькі і дзеці ў межах гэтага праекта, стане казка “Шышок” па п’есе А.Аляксандрава ў пастаноўцы Ігара Баярынцава. Прэм'ера новага спектакля – 12 і 19 сакавіка.

Стваральнікі спектакля абяцаюць, што яго сюжэт будзе цікавы не толькі дзецям, але і дарослым. Галоўныя героі казкі – пацешны дамавік Шышок і дзяўчынка Оля, якая прыехала з горада на канікулы да бабулі. Цікава, што ўпершыню на сцэну славутага тэатра ў галоўнай ролі Олі выйдуць не прафесійныя актрысы, а вучаніца 6 класа гімназіі № 7 Надзея Хацкевіч і супрацоўнік літаратурнай часткі тэатра Марына Пятрова. У ролі Шышка – малады акцёр Яўген Бераснеў.


Падобнае

    1 каментар

    1. goga  
      10/сакавік/2011 у 16:47

      Дзякуй нашаму культурнаму аглядальніку. Аднак хочацца ізноў падняць пытанне аб якасці гуку ў нашым тэатры. Не ведаю колькі гадоў таму абсталяванню-але гук як з савецкага касетнага магнітафона. Можа пара абнавіць гукавое абсталяванне???

    Каментаваць