У Глыбокім дазволілі правесці акцыю салідарнасці з палітвязнямі

Актывіст з Глыбокага Яраслаў Берніковіч атрымаў з мясцовага райвыканкама дазвол на правядзеньне акцыі 19 сакавіка. На Віцебшчыне гэта адзіны за апошнія тры месяцы станоўчы адказ мясцовых уладаў, да якіх з падобнымі прапановамі апазіцыянэры зьвярталіся ўжо не менш як дзясятак разоў.

Паводле пісьмовага адказу з Глыбоцкага райвыканкама, спадару Берніковічу дазволена правесьці акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі, зьняволенымі пасьля менскіх падзей 19 сьнежня, на пляцоўцы каля раённага Дома культуры – гэта месца афіцыйна вызначана ўладамі для правядзеньня грамадзкіх імпрэзаў. Акцыя пройдзе 19 сакавіка з 11 да 14 гадзіны.

Актывіст падкрэсьлівае, што прыкладна за пяць апошніх гадоў ён упершыню атрымаў дазвол з райвыканкаму на правядзеньне акцыі “апазыцыйнага” зьместу.

Заяўкі на акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі СІЗА КДБ пасьля падзеяў 19-га сьнежня падавалі таксама актывісты з Віцебска, Полацка і Наваполацка. Але мясцовыя раённыя адміністрацыі і гарвыканкамы заўжды давалі адмоўныя адказы па розных прычынах.

Адну з такіх адмоваў полацкі актывіст Віктар Калесьнік цяпер абскарджвае ў судзе Полацку і Полацкага раёну.

Радыё Свабода


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. torpedonosec  
      14/сакавік/2011 у 22:25

      Рад за Ярослава. Период - "что там думать, трясти надо" - благополучно миновал. Оснований отказать, в связи с соблюдением Я. всех процедур, у власти не было. Или предисполкома переметнулся к оппозиции? Или совесть замучила? Или жену зовут Раиса и он не смог ослушаться? Или, или, или...

    2. наёмнік  
      15/сакавік/2011 у 20:48 1

      torpedonosec пісаў:

      Рад за Ярослава. Период - “что там думать, трясти надо” - благополучно миновал. Оснований отказать, в связи с соблюдением Я. всех процедур, у власти не было. Или предисполкома переметнулся к оппозиции? Или совесть замучила? Или жену зовут Раиса и он не смог ослушаться? Или, или, или…

      Разрешили, потому что в этой деревне никто не заметит, можете там стоять хоть каждый день. Все акции имеют смысл в столице. А на местах народ посчитает за чудиков, и все дела. Народу в провинции всё равно: что БНФ, что БРСМ - им разницы нет.

    Каментаваць