Віцебская філармонія ўпершыню супрацоўнічала з тэатральным рэжысёрам

У вялікай зале Віцебскай абласной філармоніі 20 сакавіка адбудзецца прэм’ера казкі Соф’і Пракоф’евай на музыку рускага кампазітара Барыса Чайкоўскага «Лапік і воблака». Для пастаноўкі гэтага музычнага твора філармонія ўпершыню запрасіла тэатральнага рэжысёра Антона Грышкевіча.

Галоўныя ролі ў казцы, якая распавядае пра сяброўства двух жыхароў чароўнага каралеўства – дзяўчынкі і воблачка, выконваюць салісткі філармоніі Аксана Новікава і Алена Гракова.

Гэтай вясной маленькіх гледачоў чакаюць яшчэ два сюрпрызы, якія для іх падрыхтавала Віцебская абласная філармонія. У межах дзіцячага абанемента «ФаСолька запрашае ...» таксама адбудзецца прэм’ера музычнай праграмы "Герой дзіцячых кніг", якая ўяўляе сабой музычнае падарожжа ў свет герояў любімых літаратурных твораў. Гэта яшчэ адна сумесная праца філармоніі з рэжысёрам Антонам Грышкевічам.

А напрыканцы канцэртнага сезона філармонія прадставіць інструментальную казку "Залаты ключык", якую па матывах вядомага твора Аляксея Талстога створыў малады саліст філармоніі Уладзіслаў Сярпінскі.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ