У Віцебску на турніры памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на рынг упершыню выйдуць жанчыны

Женский бокс. Фото urish via FlickrУ віцебскім Цэнтральным спартыўным комплексе 16-18 сакавіка пройдзе ХІІІ адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У спаборніцтве прымуць удзел больш за 100 спартсменаў з усіх абласцей Беларусі, а таксама госці з Расіі і Эстоніі. Упершыню на гэтым турніры пройдуць баі сярод жанчын.

Звязана гэта з тым, што жаночы бокс уключаны ў афіцыйную праграму Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане. У Віцебск прыедуць спартсменкі 1992 года нараджэння і старэйшыя, якія выступаюць у вагавай катэгорыі да 60 кг. Мужчыны выступяць у трох узроставых групах (1997-1998, 1995-1996 і 1993-1994 гады нараджэння) у розных вагавых катэгорыях.

Праграма турніру:

16 сакавіка, 14.00 – ускладанне вянкоў і кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам; 16.00 – урачыстае адкрыццё турніру, папярэднія баі

17 сакавіка, 13.00 – пачатак паўфінальных баёў

18 сакавіка, 11.00 – пачатак фінальных паядынкаў; затым – цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў турніру.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ