Духоўная сустрэча ў Параф’янаве

У чацвер 24 сакавіка духавенства і законныя сёстры Віцебскай дыяцэзіі сабраліся ў Параф’янаве з нагоды дня духоўных сустрэч. Св. Імшы папярэднічала прыватная малітва ў цішыні перад Езусам у Эўхарыстыі. Вялікі Пост – час навяртання і пакаяння. Таму святары і сёстры прыступілі таксама да споведзі.
Духоўная сустрэча ў Параф’янаве

Падчас св. Імшы, якую цэлебраваў біскуп Уладзіслаў, прагучала слова Божае з вуснаў а. Марэка Пасюта, докшыцкага пробашча. Ён нагадаў пра ідэі ўбогасці і свабоды ў жыцці вернікаў. Канферэнцыю на тэму дзеяння Духа Святога і супрацьдзеяння злога духа правёў духоўны айцец святароў а. Раман Шульц ОР.

Духоўная сустрэча ў Параф’янаве

Пасля аб’яваў у мясцовай школе адбыўся абед, на які шчыра запрасіў гаспадар парафіі кс. дзекан Марат Казлоўскі. Закончыўся дзень духоўных сустрэч спатканнем дзеканаў, падчас якога абмяркоўваліся надзённыя і важныя пытанні з жыцця Віцебскай дыяцэзіі.

Духоўная сустрэча ў Параф’янаве

Духоўная сустрэча ў Параф’янаве

Духоўная сустрэча ў Параф’янаве

Духоўная сустрэча ў Параф’янаве


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць