У Віцебску былі затрыманыя Таццяна Севярынец і Уладзіслаў Старавераў

Абое правялі ў міліцыі па тры гадзіны. Тацяна Севярынец была затрымана нібыта “па падазрэньні ў сэрыі кватэрных крадзяжоў”, незалежны журналіст – па падазрэньні ў пэдафіліі.


Затрыманне Уладзіслава Стараверава.

Спадарыня Тацяна кіравалася на ўскладаньне кветак, якое віцебскія актывісты ладзілі каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Ўладзімеру Караткевічу. У Першамайскім РАУС у яе знайшлі і забралі бел-чырвона-белы сьцяг, які яна зьбіралася разгарнуць падчас акцыі.

Журналісту Ўладзіславу Старавераву не дазволілі здымаць на відэа пачатак акцыі на плошчы Свабоды: як толькі ён дастаў камэру, да яго падскочылі два чалавекі ў цывільным, заламалі рукі і павалаклі па асфальце. Некалькі дзясяткаў мінакоў спыніліся, убачыўшы такое брутальнае затрыманьне, некаторыя нават пачалі выклікаць міліцыю. Але двое ў цывільным самі назваліся міліцыянтамі, і неўзабаве на службовай машыне журналіста павезьлі ў Кастрычніцкі РАУС.

У міліцыі пачатку заявілі, што ва Ўладзіслава Стараверава скрадзеная відаэкамэра, а потым – што ён падобны да маньяка-пэдафіла, які абвешчаны ў вышук.

Роўна праз тры гадзіны ўсе падазрэньні на адрас затрыманых зьніклі. За гэты час група жыхароў Віцебску – прыблізна трыццаць чалавек – ушанавалі памяць Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча. Гэта адбывалася пад наглядам міліцыянтаў у форме і ў цывільным ды хлопцаў ў чорных шапачках з рацыямі ў вуху. Гэткіх “назіральнікаў” было хіба толькі напалову меней, чым удзельнікаў.

Радыё Свабода


Меткі: , , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Вася  
      26/сакавік/2011 у 12:37

      высокі ў цывільным, які назваўся "Фадеев Евгений Леонидович", у канцы 90-ых быў моладзевым дэмакратычным актывістам. нейкі час узначальваў "спартовае" крыло Цэнтру "Контур", лічыўся ахоўнікам Юрася Корбана і Вольгі Старасьцінай. мянушка ў яго была тады "Малыш".
      зараз, здаецца, участковы на Люднікава. старлей ці капітан ужо

    2. Сяржук Серабро  
      26/сакавік/2011 у 12:57 1

      Я, нешта, яго не памятаю.

    3. Вася  
      26/сакавік/2011 у 12:59 2

      у Олі варта спытаць

    Каментаваць