Ад дзіцячай кніжкі да сярэднявечнага балю

У Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, 2 красавіка, ў музее “Віцебскі цэнтар сучаснага мастацтва” адбылася прэзентацыя кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка” – казкі пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго удзел у бітве вялікай Грунвальдскай, 600-годзем каторай быў адзначаны 2010 год.
У Віцебску адбылася прэзентацыя кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка”. Фота Святланы Вакулы

Аўтар кнігі, Юры Ўсціновіч, і яго сябры – чальцы Менскага клубу гістарычнай рэканструкцыі “GIVOJT”, паўсталі перад наведальнікамі імпрэзы ў вобразах сярэднявечных рыцараў у адпаведных строях і са зброяй. Пасля прэзентацыі арыгінальнага выдання ў выставачнай зале зазвінелі цяжкія мячы і разгулялісь сярэднявечныя бітвы. Дудар Ігар Расолька выканаў мелодыі старадаўніх танцаў і песень зямель Вялікага княства Літоўскага. Публіка не ўтрымалась на месцах і кінулася ў скокі.

У Віцебску адбылася прэзентацыя кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка”. Фота Святланы Вакулы

Раніцай Юры Усціновіч, Уладзімір Лічко іІгар Расолька яшчэ завіталі ў “Беларускі тэатар “Лялька”, дзе перад пачаткам спектакля паказалі яго гледачам сярэднявечнае тэатральнае прадстаўленне.

У Віцебску адбылася прэзентацыя кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка”. Фота Святланы Вакулы

Юры Усціновіч- гісторык, ветэран руху гістарычнай рэканструкцыі, былы кіраўнік Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі звяз”, аўтар сцэнароў многіх замалёвак з Падарожжаў Дылетанта, рэжысёр-пастаноўшчык трукаў і шэрагу пластычных гістарычных спектакляў. “Яська і конік ягоны Грыўка” –сумесны праект з МГА “Гісторыка” і першая спроба пяра для Юрыя. Кніга выдадзена ў 2010 годзе і прысвечана лёсавызначальнай гістарычнай падзее, яна з’яўляецца першай з адмысловай серыі гістарычных кніг для дзяцей.

У Віцебску адбылася прэзентацыя кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка”. Фота Святланы Вакулы

Мерапрыемства ладзіла МГА “Гісторыка” пры падтрымцы культурнай прасторы vitebsk4.me, у межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

У Віцебску адбылася прэзентацыя кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка”. Фота Святланы Вакулы

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ