Сяргея Каваленку нечакана адпусьцілі з-пад арышту

Віцебскі апазыцыянэр паведаміў, што яго адпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня, дзе ён мусіў дабыць 12 сутак арышту. Сам ён мяркуе, што да гэтага прычыніліся ягоная галадоўка і шэраг скаргаў у пракуратуру.Сяргей Каваленка усталяваў бел-чырвона-белы сцяг на Кастрычніцкім судзе Віцебска. Фота Сержука Серабро

8 красавіка міліцэйскі канвой даставіў актывіста ў ізалятар часовага ўтрыманьня пасьля выпіскі са шпіталя, дзе Каваленка лекаваўся ў кардыялягічным аддзяленьні.

"Літаральна на ганку ў кагосьці зь міліцыянтаў зазваніў мабільны тэлефон, і пасьля непрацяглай размовы мне заявілі, што я вольны да таго часу, пакуль будуць разабраныя мае скаргі ў пракуратуру. Я мяркую, паўплывалі яшчэ і мае галадоўкі пратэсту, абвешчаныя пасьлядоўна 25 сакавіка і 1 красавіка", — паведаміў "Свабодзе" віцебскі актывіст КХП БНФ.

Пакуль Сяргей Каваленка галадоўку спыняе. Але не выключае, што зноў абвесьціць яе ў тым выпадку, калі яму ўсё ж прыйдзецца даседжваць апошні арышт.

Спадар Каваленка адгаладаваў больш за 10 сутак, пратэстуючы супраць несправядлівых, на ягоную думку, затрыманьняў і арыштаў. Першы арышт ён адбыў з 25-га сакавіка па 1 красавіка — актывіста пакаралі за тое, што выйшаў у цэнтар Віцебску з трыма бел-чырвона-белымі сьцягамі. Усе гэтыя сем дзён ён адгаладаваў, а потым абвясьціў і наступную галадоўку — калі яго затрымалі на выхадзе з ІЧУ і далі яшчэ 15 сутак арышту.

Крымінальна-выканаўчая інспэкцыя зноў накіравала Сяргея Каваленку ў ізалятар часовага ўтрыманьня за парушэньне рэжыму: актывіст адбывае так званую "хатнюю хімію" — тры гады абмежаваньня волі "ўмоўна" — пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы. Парушэньнем была прызнана акцыя са сьцягамі напярэдадні Дня Волі, але Каваленку дагэтуль ня выдалі пастанову на апошні арышт. Падчас гэтага апошняга арышту ён трапіў у шпіталь, бо далі сябе знаць наступствы шматдзённага галадаваньня.

Актывіст напісаў у пракуратуру некалькі скаргаў з прычыны беспадстаўнага, як ён лічыць, зьняволеньня. Скаргу на імя пракурора Віцебскай вобласьці з патрабаваньнем спыніць перасьлед Сяргея Каваленкі напісаў і віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда.

Паводле вынікаў разбору будзе прынята рашэньне, ці законным было апошняе затрыманьне і ці вернецца Сяргей Каваленка ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Радыё Свабода


Меткі: , ,

Падобнае

    16 каментарыяў

    1. Vasia Rogov  
      9/красавік/2011 у 13:47

      А если я на елку залезу с флажком, то тоже героем стану, и про меня в газетах писать будут????? Может хватит писать про этого идиота, лучше напишите как поиски детей идут..

    2. rezoner  
      9/красавік/2011 у 17:12 1

      Vasia Rogov пісаў:

      А если я на елку залезу с флажком, то тоже героем стану, и про меня в газетах писать будут?????

      Вы и вправду не понимаете, что такое флаг, знамя, символ, герб?
      Что они означают, зачем их цепляют, вешают в самых видных, заметных местах?

      Если вы об этом не подозреваете, то не смешно ли кого-то называть идиотом?

    3. наёмнік  
      9/красавік/2011 у 17:40 2

      Vasia Rogov пісаў:

      А если я на елку залезу с флажком, то тоже героем стану, и про меня в газетах писать будут????? Может хватит писать про этого идиота, лучше напишите как поиски детей идут..

      Не доросли ещё. Начните с уборки старого хлама. У вас там кажется "субботник" на носу? Так вперёд и вверх на крышу исполкомов снимать лука-сталинские тряпки. Умеете гадить, так учитесь и прибирать за собой своё колхозное дерьмо.

    4. Гара Джанін  
      9/красавік/2011 у 21:21 3

      Vasia Rogov пісаў:

      А если я на елку залезу с флажком, то тоже героем стану

      Толькі пры ўмове, калі саскочыш уніз. Асабіста прыду з саўком цябе адшкрабаць.

    5. Vasia Rogov  
      10/красавік/2011 у 8:54 4

      я не про флаг писал, а про самого господина Коваленко

    6. Беларус  
      10/красавік/2011 у 16:44 5

      Слава беларускім героям!

    7. Ботаник  
      11/красавік/2011 у 0:35 6

      @ rezoner:
      флаг это замечательно, даже не пугает и бел-чырвона-белы, только позёрство это, экономику чем разовьёте флагом или гербом? или если вывешать по всему городу БНФовские флаги, заставить всех разговаривать на белорусском языке комуто станет жить лучше? или у кого то зарплата вырастет?

    8. rezoner  
      11/красавік/2011 у 1:20 7

      Ботаник пісаў:

      флаг это замечательно, даже не пугает и бел-чырвона-белы, только позёрство это, экономику чем разовьёте флагом или гербом?

      Мне показалось, что Vasia Rogov считает идиотизмом демонстративное вывешивание флага на максимально видном месте.
      Причем тут БНФ, под этим флагом страна жила несколько лет. Не смешно ли им нас пугать? :))

      Кстати, на самом деле если бы КГБ и разные правоохранители занялись ремонтами в центре Витебска было бы для экономики больше толку,
      чем столько сил тратить на безобидных Коваленко и Хамайду.
      Все ведь понимают, что это глупое занятие - "исправить" их, сделать незаметными обывателями невозможно :))

    9. os  
      11/красавік/2011 у 8:28 8

      @ rezoner:
      rezoner пісаў:

      Все ведь понимают, что это глупое занятие - “исправить” их, сделать незаметными обывателями невозможно :))

      Да, но можно попробовать лечить:)

    10. Ліс  
      11/красавік/2011 у 21:25 9

      Vasia Rogov пісаў:

      залезу с флажком

      Скажуць піянеру дзядзі -- злазь хлопчык і не бярыся за тое, чаго не разумееш....

    11. Ліс  
      11/красавік/2011 у 21:27 10

      Ботаник пісаў:

      экономику чем разовьёте флагом или гербом

      Яшчэ мовай, павагай да гісторыі, ростам свядомасці, каб у двух ёлках ёлупні не блыталіся...

    12. Лясны Брат  
      28/Чэрвень/2011 у 19:41 11

      Vasia Rogov пісаў:

      А если я на елку залезу с флажком, то тоже героем стану, и про меня в газетах писать будут????? Может хватит писать про этого идиота, лучше напишите как поиски детей идут..

      Падобна ты не Вяся Рогов, а Вася Дубов. Некаторыя "идиоты" на Райхстаг з "флажками" лазілі, а твой колхозный фюрэр з маскалямі зараз святкуе.

    13. Лясны Брат  
      28/Чэрвень/2011 у 19:44 12

      Ботаник пісаў:

      @ rezoner:
      флаг это замечательно, даже не пугает и бел-чырвона-белы, только позёрство это, экономику чем разовьёте флагом или гербом? или если вывешать по всему городу БНФовские флаги, заставить всех разговаривать на белорусском языке комуто станет жить лучше? или у кого то зарплата вырастет?

      Северный олень не ведае, што гэта не БНФаўскі Сцяг, а беларускі нацыянальны? У деревне Гадюкино кніжак няма?

    14. Лясны Брат  
      29/жнівень/2011 у 14:29 13

      @ Vasia Rogov:
      Ды куды табе, ты з дубу галавой унiз у дзяцiнстве ляснууся.

    15. Галiна-Лiцьвiнка  
      30/жнівень/2011 у 10:46 14

      Дзякуй табе Сяржук, за наш Сьцяг на елцы, за Сцяг на Дзень Волi. Якi прырыгожы наш Сьцяг. Якая прыгожая наша мова. Вось i пабачым цяпер хто пабяжыць за стол перамоу, каб здабыць грошай тнп, недачакаушыся свабоды, усiх не законна асуджаных. Нам не патрэбны грашыма, нам патрэбна РАДЗIМА!

    16. Кастусь  
      30/жнівень/2011 у 11:06 15

      @ Галiна-Лiцьвiнка:
      Малайца Галiна! Калi Бела- Чырвона-Белыя Сцягi залунаюць на кожным будынку, калi паусюль загучыць наша Родная Мова, тады анiякiя перамовы не патрэбны. Слава Героям! Слава Нацыi! Жыве Беларусь! Жыве вечна!

    Каментаваць