“Лакаматыў-КІС” пазмагаецца за бронзу

Не стварыў сенсацыі “Лакаматыў-КІС” у паўфінальнай серыі з майстэрскім сталічным супернікам – “Мінскам-2006”.

У першых дзвюх гасцявых сусрэчах (матчы ? фінала плэй-оф праводзяцца да трох перамог адной з каманд) “Лока” пацярпеў параженне. Уся надзея заставалася на хатняю сустрэчу, у якой можна было пераламіць ход падзей. Аднак у пятніцу гэтага не адбылося. Хоць пачыналася ўсё няблага. Да сярэдзіны першай чвэрці, хоць і мінімальна, але лідыравалі “чыгуначнікі”. Аднак гасцям па крысе ўдалося пайсці ў нязначны адрыў (16:24). Астатнія чвэрці прайшлі без усялякіх шанцаў для нашых хлопцаў. У выніку матч завяршыўся 49:104.

Учора вызначыўся і другі фіналіст .”Гродна-93” ва ўпартай барацьбе абыграў “Асіповічы” і перамог у паўфінальнай серыі (3:1). Такім чынам за трэцяе месца наша дружына пазмагаецца з клубам з Асіповіч. Верым у нашу каманду!

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ