У Віцебску адбылася Імша Хрызма

У Вялікую Сераду ў катэдры св. Барбары ў Віцебску адбылася св. Імша Хрызма з удзелам духавенства Віцебскай дыяцэзіі. Падчас набажэнства быў асвечаны алей, які ўжываецца пры ўдзяленні сакрамэнтаў хросту, канфірмацыі, святарства і намашчэння хворых. Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Ён заахвоціў прысутных святароў быць вернымі ідэалам святарства і быць сапраўднымі вучнямі Хрыста.
У Віцебску адбылася Імша Хрызма. Фота Кс. Віктара Місевіча

Святары падчас літургіі дзякавалі за пакліканне да святарства — самы вялікі дар, які можа атрымаць чалавек, дар дзейнічаць ад імя Езуса Хрыста. Таксама духавенства аднавіла абяцанні, дадзеныя падчас святарскіх пасвячэнняў.

У Віцебску адбылася Імша Хрызма. Фота Кс. Віктара Місевіча

Гамілію прамовіў а. Раман Шульц ОР. Ён прапанаваў святарам успомніць надпісы з прыміцыйных абразкоў і паразважаць над істотай свайго паклікання.

У Віцебску адбылася Імша Хрызма. Фота Кс. Віктара Місевіча

Напрыканцы сустрэчы біскуп Уладзіслаў папрасіў перадаць словы запрашэння усім дыяцэзіянам на ўрачыстасць абвяшчэння новай катэдры. Гэтая падзея адбудзецца 18 чэрвеня ў Віцебску. Чакаюцца шматлікія госці з Беларусі, а таксама з-за мяжы.

У Віцебску адбылася Імша Хрызма. Фота Кс. Віктара Місевіча

Кс. Віктар Місевіч прэзентаваў прысутным новую газету “Каталіцкі Веснік”. Ён распавёў святарам некаторыя моманты па распаўсюду газеты і запрасіў да суаўтарства. Кс. Вячаслаў Барок прадставіў інфармацыю пра дыяцэзіяльныя пілігрымкі па святых месцах свету, якія арганізоўвае парафія св. Язафата Кунцэвіча ў Расонах. Не абышлося і без спартыўнах навін. Кс. Аляксандр Грыцкевіч з Дзісны запрасіў на міністранцкія спаборніцтвы па міні-футболу на кубак біскупа Уладзіслава Бліна, якія адбудуцца ў Дзісне 14 мая.

У Віцебску адбылася Імша Хрызма. Фота Кс. Віктара Місевіча

Выступіў таксама Архімандрыт Сяргей Гаек. Ён прэзентаваў кнігу а. Язэпа Германовіча “Як Казюк сабраўся да споведзі” і павіншаваў усіх святароў з днём святарства.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць