Запрашаем на экскурсіі

У межах “Фэста экскурсаводаў-2011” 30 красавіка адубудзецца экскурсія па Лужасна, а 1 траўня — па мясцінах Віцебска, адлюстраваных на акварэлях Юзафа Пешкі.
Акварэль Юзафа Пешкі. У цэнтры Фарны касцёл (не існуе), справа Дабравешчанская царква

Экскурсію па Лужасна правядзе вядомы віцебскі краязнаўца Мікалай Півавар. Збор удзельнікаў прызначаны на прыпынку “Інтэрнат-гімназія” пасёлка Лужасна у 15.00 30 красавіка. Дабрацца туды можна аўтобусам №14 або маршруткамі.

Экскурсію “Віцебск вачыма Пешкі” правядзе Уладзімір Булаўскі. Удзельнікі збіраюцца 1 траўня ў 12:00 на плошчы Тысячагоддзя каля Дабравешчанскай царквы.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ